Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Чэр 2015

Лукашэнка надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі

25 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты напрамак набыў асаблівае значэнне ў беларускай знешняй палітыцы. "Лацінская Амерыка дынамічна развіваецца, паслядоўна ўмацоўвае свае пазіцыі як адзін з цэнтраў росту сусветнай эканомікі", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Аргенціны ў Беларусі па сумяшчальніцтвеПрымаючы даверчыя граматы пасла Аргенціны ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на даўнія сувязі і вопыт паспяховага ўзаемадзеяння з гэтай краінай у рамках міжнародных арганізацый. У апошнія гады актывізаваліся і міждзяржаўныя кантакты.

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Бразіліі ў БеларусіЗвяртаючыся да пасла Бразіліі ў Беларусі, Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта краіна можа стаць для Беларусі галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам на Паўднёва-Амерыканскім кантыненце. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Бразіліі магутная прамысловасць і развітая сельская гаспадарка. "Мы чакаем, што з падтрымкай новага пасла Бразіліі ўдасца значна актывізаваць эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі паміж нашымі краінамі", - сказаў беларускі лідар.

 Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Уругвая ў Беларусі па сумяшчальніцтвеАляксандр Лукашэнка лічыць, што супрацоўніцтва Беларусі і Уругвая патрабуе больш пільнай увагі з боку кіраўніцтва абедзвюх краін. Такое меркаванне ён выказаў, прымаючы даверчыя граматы пасла Уругвая ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Прэзідэнт заўважыў, што ўзаемны гандлёвы абарот Беларусі і Уругвая невялікі і не вызначаецца стабільнасцю. "Аднак рынак вашай краіны цікавы беларускім вытворцам калійных угнаенняў і сельскагаспадарчай тэхнікі. У сваю чаргу Уругвай мог бы замацавацца са сваімі таварамі на беларускім рынку", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі