Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Крс 2023

Лукашэнка на ВДС: ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая кааперацыя

Лукашэнка на ВДС: ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая кааперацыя

6 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Ключавым напрамкам беларуска-расійскіх адносін з'яўляецца вытворчая кааперацыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Крамлі на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Своеасаблівым маркерам паспяховасці нашага эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца колькасць гандлёвых аперацый. За мінулыя 27 гадоў вартасныя аб'ёмы тавараабароту павялічыліся больш як у чатыры з паловай разы. Ключавы напрамак у двухбаковых адносінах - вытворчая кааперацыя. Сёння гэта сувязі больш як 8 тысяч беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў і сотні тысяч працоўных месцаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

За гады будаўніцтва Саюзнай дзяржавы рэалізавана звыш 60 сумесных навукова-тэхнічных праграм у розных сферах: асваенні космасу, інфармацыйных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, выпуску матэрыялаў і прыбораў.

Аляксандр Лукашэнка асабліва згадаў аб развіцці супрацоўніцтва па лініі маладых вучоных дзвюх краін. Звяртаючыся да Прэзідэнта Расіі, ён сказаў: "Моладзь сустрэлася. Тое, аб чым вы гаварылі мне ў Мінску. Маладыя вучоныя намецілі праграму далейшага развіцця. Адштурхнуліся ад таго студэнта, які некалі вам паставіў пытанне. Вы патэлефанавалі, што ў гэтым напрамку трэба рухацца. І мы на базе Акадэміі навук правялі вельмі сур'ёзны злёт маладых вучоных. І знайшлі вельмі сур'ёзныя агульныя падыходы для работы ў далейшым".

"Многія распрацоўкі паспяхова ўкараняюцца ў вытворчасць, дзякуючы чаму выконваецца праграма імпартазамяшчэння і зніжэння залежнасці ад заходніх тэхналогій", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, нагадаў, што яшчэ раней ён абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным няпростае пытанне імпартазамяшчэння ў сферы мікраэлектронікі. Да яе ў тым ліку вярнуліся і напярэдадні ў час перагавораў у Крамлі. Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўна дэталёва вывучаў гэту тэматыку ў ходзе наведвання прадпрыемства "Планар" у Мінску. Там спецыялісты запэўнілі, што самалёты і ракеты як ляталі, так і будуць лятаць - для гэтага ў Беларусі ёсць неабходныя тэхналогіі і магчымасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі