Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Май 2017

Лукашэнка на саміце ў Пекіне заклікаў краіны да сумеснага мірнага і ўзаемавыгаднага развіцця

Лукашэнка на саміце ў Пекіне заклікаў краіны да сумеснага мірнага і ўзаемавыгаднага развіцця

15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дасягнуць працвітання дзяржавы могуць толькі ў сумесным мірным і ўзаемавыгадным развіцці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні круглага стала кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар адзначыў, што сёння свет знаходзіцца ў стадыі актыўнага развіцця і глабальных перамен. Змяненні звязаны з бесперапыннымі выклікамі і небяспекамі.

Лукашэнка на саміце ў Пекіне заклікаў краіны да сумеснага мірнага і ўзаемавыгаднага развіцця

"Сярод іх - тэрарызм, міграцыйны крызіс, небяспечныя інфекцыйныя захворванні, кліматычныя змяненні і іншыя новыя для сучаснага свету пагрозы бяспецы. Акрамя таго, аслаблены сусветны эканамічны рост аказвае прыкметны ўплыў на паглыбленне адрозненняў паміж краінамі. Часта супярэчнасці вырашаюцца з прымяненнем зброі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта таму сёння так важна выкарыстоўваць гістарычную магчымасць для змянення мадэлі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Дасягненне працвітання рэальна толькі ў сучасным мірным узаемавыгадным развіцці".

Прэзідэнт падкрэсліў, што глабальныя ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" і "Супольніцтва адзінага лёсу", вылучаныя кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам, - гэта не проста ідэя эканамічнага партнёрства, а перш за ўсё глыбокая аб'яднальная філасофія міжнароднага супрацоўніцтва. "Пры рэалізацыі гэтых канцэпцый не адбываецца навязвання інтарэсаў, гандлёвай экспансіі ў дзяржавы. Кітай прыходзіць - і ў гэтым унікальная асаблівасць - як дружалюбная краіна, прапануючы механізмы стымулявання сумеснага развіцця", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка на саміце ў Пекіне заклікаў краіны да сумеснага мірнага і ўзаемавыгаднага развіцця

Праект "Адзін пояс і адзін шлях" не толькі перакройвае эканамічную карту свету, стварае новыя кропкі росту, але і фарміруе міжнародныя адносіны новага тыпу. Гэта інтэграцыя паверх блокаў, прызначаная гарманізаваць усе эканамічныя інстытуты і ліквідаваць бар'еры на шляху свабоднага руху тавараў, інвестыцый і людзей. "Ганаруся тым, што Беларусь стала першай краінай у Еўропе і адной з першых краін у свеце, якія падключыліся да будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху па шэрагу напрамкаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка на саміце ў Пекіне заклікаў краіны да сумеснага мірнага і ўзаемавыгаднага развіцця

Так, рэалізуючы прынцыпы пабудовы "Супольніцтва адзінага лёсу", Беларусь і Кітай разам развіваюць праект індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён будуецца як горад будучага - экалагічны, інавацыйны і камфортны для работы і для жыцця. Глыбіня праекта ў тым, што дзве краіны сумесна ствараюць не толькі інфраструктуру, але і законы, па якіх развіваецца гэта вузлавая пляцоўка эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

"Яшчэ раз падкрэслю, што Беларусь з'яўляецца надзейным, адказным партнёрам Кітая. Аб гэтым сведчыць устанаўленне асаблівага ўзроўню адносін паміж нашымі краінамі - усебаковага давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Мы адкрытая краіна. Жыццёвы прынцып беларусаў - добрасуседства. Беларусь гатова да ўзаемадзеяння ў мэтах міжнароднага развіцця. Тут і цяпер мы павінны думаць аб сучасным пакаленні і несці адказнасць за нашых дзяцей і ўнукаў", - заклікаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі