У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Снж 2019

Лукашэнка на перагаворах з Пуціным: не просім нічога, толькі роўныя ўмовы

Лукашэнка на перагаворах з Пуціным: не просім нічога, толькі роўныя ўмовы
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нічога не просіць у Расіі, толькі роўныя ўмовы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 снежня на перагаворах у Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў першую чаргу падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне. Ён адзначыў, што сустрэча праходзіць напярэдадні вялікай падзеі - 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "За гэтыя 20 гадоў зроблена нямала. Гэта вядома. Нямала трэба яшчэ зрабіць. Мы гэта не ўтойваем. Вы заўважылі, што нашы ўрады сур'ёзна аналізавалі дагавор, глядзелі, што можна зрабіць, што мы сёння не можам рабіць. Каб лішнюю работу не выконваць. І мы з вамі да гэтага пытання звярталіся не раз і карэкціравалі дзеянні нашых груп па аналізе і выпрацоўцы некаторых планаў далейшай інтэграцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным паглядзеў расійскія тэлеканалы, інфармацыю на шэрагу Telegram-каналаў. "Усе задаюцца пытаннем у Расіі: а што Лукашэнка, з чым ён туды едзе, з чым ён прыехаў наогул? Я скажу, Уладзімір Уладзіміравіч, мы сапраўды нямала зрабілі, але мала гаворым аб тым, што зрабілі, а трэба было б", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што бакі сабраліся на сустрэчу, каб паглядзець, як ідзе работа над аналізам саюзнага дагавора і адпаведнымі пытаннямі. "Не просім нічога, не настойваем ні на чым. Мы дамовіліся даўно, развіваючы наш дагавор, - людзі і суб'екты гаспадарання павінны мець роўныя ўмовы для жыцця і работы. Роўныя ўмовы - больш нічога не трэба", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Мы не просім, як некаторыя кажуць, танны газ, танную нафту. Мы гатовы і па $200 газ купляць (цяпер цана на расійскі газ для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.м. - Заўвага БЕЛТА) і нафту купляць не па $63 за бараль. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы. Калі нашы прадпрыемствы купляюць за $200, значыць, і канкурыруючыя прадпрыемствы (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) павінны мець такую ж цану. У адваротным выпадку мы проста не зададзім аснову нашых адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы як вучоны, кандыдат эканамічных навук разумееце гэта не горш за мяне. Вось адзіная праблема, над якой у прынцыпе працуюць нашы ўрады. Мы сабраліся для таго, каб вырашыць гэтыя пытанні".

"Дзякуй яшчэ раз, што запрасілі сюды. Праўда, тут за агароджай і мой дом (на тэрыторыі санаторыя "Беларусь", які належыць беларускаму боку. - Заўвага БЕЛТА). Таму я, можна сказаць, у сваім доме", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Цікавы момант: адразу пасля пратакольных уступных слоў лідараў дзвюх краін у памяшканні пагасла святло. "Гэта Дзіма Пяскоў (прэс-сакратар Прэзідэнта РФ. - Заўвага БЕЛТА). Я ведаю", - пажартаваў беларускі лідар.

Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. На перагаворах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічалі прэм'ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс