Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Врс 2016

Лукашэнка на Harley-Davidson прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі

Лукашэнка на Harley-Davidson прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі - закрыцці мотасезона 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка на Harley-Davidson прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестываліМерапрыемства стартавала каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley-Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў H. O. G. (Harley Owners Group) з Еўропы і краін СНД. Потым Прэзідэнт на матацыкле Harley-Davidson на чале калоны байкераў праехаў ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе наведаў розныя пляцоўкі свята, у тым ліку дзіцячы гарадок па вывучэнні Правіл дарожнага руху.

Лукашэнка на Harley-Davidson прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестываліАляксандр Лукашэнка паглядзеў паказальныя выступленні як юных, так і вопытных матацыклістаў. Віртуознае майстэрства кіравання матацыкламі і патрульнымі аўтамабілямі кіраўніку дзяржавы, а таксама шматлікім удзельнікам і гасцям свята прадэманстравалі супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" МУС Беларусі і галоўнага ўпраўлення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху МУС Расіі.

Лукашэнка на Harley-Davidson прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестываліУ парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016, удзельнічалі больш як 3 тыс. байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі