VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Врс 2015

Лукашэнка на БМЗ запусціў новую вытворчую лінію

Лукашэнка на БМЗ запусціў новую вытворчую лінію

25 верасня, Жлобін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне прыняў удзел у запуску новай вытворчай лініі - драбнасортна-драцянога стана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пракатны стан укамплектаваны самым сучасным абсталяваннем. Увод у строй гэтай вытворчай лініі дасць магчымасць заводу збалансаваць вытворчасць сталі з яе паглыбленай перапрацоўкай. Гэта значыць фактычна размова ідзе аб выпуску ўжо не проста загатовак, а аб канечнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.

Лукашэнка на БМЗ запусціў новую вытворчую лініюПрадукцыйнасць стана - 700 тыс. т пракату ў год з магчымасцю павелічэння вытворчасці да 1 млн т. Пробную прадукцыю пачалі выпускаць яшчэ ў сакавіку бягучага года. Плануецца, што на экспарт будзе накіроўвацца амаль 75 працэнтаў вырабляемай прадукцыі, пры гэтым яе рэалізацыя на ўнутраным рынку дасць магчымасць поўнасцю замясціць імпарт катанкі і больш як на 90 працэнтаў задаволіць патрэбнасць айчынных прадпрыемстваў у сартавым пракаце ў прутках.

Лукашэнка на БМЗ запусціў новую вытворчую лініюЗ моманту атрымання першай партыі таварнай прадукцыі і да гэтага часу ў цэху вялася актыўная пуска-наладка асноўнага абсталявання. Нягледзячы на гэта, спажыўцам ужо адгружана больш як 36 тыс. т пракату на суму амаль $15 млн. Экспарт ажыццяўляецца ў такія краіны, як Балгарыя, Італія, Літва, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхія, Славакія, Германія, Аўстрыя, Бельгія.

Гэты праект з аб'ёмам інвестыцый у памеры 330,2 млн еўра рэалізаваны па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Фінансаванне ажыццёўлена за кошт уласных сродкаў, крэдытных рэсурсаў Еўразійскага банка развіцця і ААТ "ААБ Беларусбанк" пад гарантыю ўрада.

Карэспандэнту БЕЛТА на заводзе расказалі і некаторыя цікавыя факты аб новай вытворчай лініі. Так, скорасць праходжання загатоўкі на новым стане складае 120 м/сек, або 430 км/гадз. Для параўнання: яна роўная рэкорду, устаноўленаму самым хуткім серыйным легкавым аўтамабілем.

Беларускі металургічны завод

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход