Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Врс 2015

Лукашэнка: Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - адзін з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - адзін з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік Беларусі і Расіі

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - адзін з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Саюзная дзяржава з'яўляецца лакаматывам стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Без сумнення, у новым інтэграцыйным фармаце будуць шырока запатрабаваны нашы напрацоўкі і па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Па сутнасці, гэта адзін з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што, нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з сусветным крызісам, кантакты паміж рэгіёнамі дзвюх краін значна пашырыліся: толькі за 8 месяцаў бягучага года ў Беларусі прынялі 36 рэгіянальных дэлегацый з Расіі. У сваю чаргу беларускія прадстаўнікі наведалі 21 расійскі рэгіён. Такія дзелавыя кантакты даюць рэальны эканамічны эфект у рэалізацыі сумесных праектаў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ім цвёрда ўведзена практыка заўсёды знаходзіць час для сустрэчы з дэлегацыямі расійскіх рэгіёнаў і канкрэтна абмяркоўваць планы далейшых дзеянняў. За апошнія паўгода Прэзідэнт прыняў кіраўнікоў 8 расійскіх рэгіёнаў. "Такія стасункі сам-насам даюць магчымасць убачыць і нашы дасягненні, і недапрацоўкі, і існуючы каласальны патэнцыял", - заўважыў ён.

Беларусь і расійскія рэгіёны ўзаемавыгадна супрацоўнічаюць па многіх напрамках. У Расіі запатрабавана баларуская прадукцыя. "Якасць, даступныя цэны з'яўляюцца яе канкурэнтнай перавагай. Наша краіна гатова і ў далейшым нарошчваць пастаўкі тавараў і паслуг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Цюменскай, Смаленскай і Маскоўскай абласцямі, Татарстанам тавараабарот значна перасягае аб'ёмы гандлю Беларусі са многімі замежнымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі