Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Jun 2020

Лукашэнка: мы ведаем, адкуль вятры дзьмуць на нашу беларускую зямлю

Лукашэнка: мы ведаем, адкуль вятры дзьмуць на нашу беларускую зямлю

1 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі ведаюць, адкуль дзьмуць вятры на яе зямлю, і ў краіне навучыліся з імі змагацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ведаем, адкуль вятры дзьмуць на нашу беларускую зямлю. На жаль, не з таго боку, адкуль хацелася б. Але мы гатовы да любых вятроў. Тым больш вывучаючы ў свой час гісторыю нашай дзяржавы, савецкую гісторыю (ды і вы таксама ведаеце, што на Беларусь вятры заўсёды дзьмулі з розных бакоў). Адметнай асаблівасцю сённяшняга этапу з'яўляецца тое, што ўсё ж такі мы навучыліся змагацца з гэтымі вятрамі і ўраганамі. Тады мы змагацца не ўмелі. Таму і не мелі суверэннай і незалежнай дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Заўсёды нас дзялілі на часткі, далучалі кавалкамі то да адной зямлі, то да другой. Вы ведаеце, што да мінулай вайны мы практычна былі падзелены. Таму сёння гэтага дапусціць нельга", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі