Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Сак 2021

Лукашэнка: мы практычна абнавілі кіраўніцтва краіны і рэгіёнаў на людзей новага пакалення

Лукашэнка: мы практычна абнавілі кіраўніцтва краіны і рэгіёнаў на людзей новага пакалення

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіраўніцтве краіны і мясцовых органах улады з'яўляецца больш людзей новага пакалення. На гэта звярнуў сёння ўвагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што называецца, чарговая плеяда кіраўнікоў высокага ўзроўню ў Беларусі. Хто б як ні гаварыў, што мы закасцянелі, нічога падобнага. Мы практычна абнавілі ўсё кіраўніцтва краіны і ўзровень губернатара, ды і старшынь райвыканкамаў на новых людзей. Вы новае пакаленне, і вам прымаць эстафету ў будучым і будаваць Беларусь. Беларусь такую, якую мы вырашылі пабудаваць на Усебеларускім народным сходзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты значны форум не быў фармальным мерапрыемствам у жыцці краіны. Рашэнні, прынятыя на Усебеларускім народным сходзе, - арыенцір для кіраўнікоў усіх узроўняў, падкрэсліў Прэзідэнт. "Гэта арыенцір, да чаго мы павінны імкнуцца. Таму работы нам хопіць", - дадаў ён.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння шэраг кадравых рашэнняў. Назначэнні і перастаноўкі адбыліся ў органах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дзяржаўных вышэйшых навучальных установах у рэгіёнах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі