Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2017

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ ніколі не перастане схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў, якія прайшлі праз страшэнны агонь вайны. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

"Ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў, якія прайшлі праз страшэнны агонь вайны. Яны не сталі на калені перад захопнікамі. Супраць прыгнятальнікаў падняліся і стары і малы. Сотні тысяч партызан і падпольшчыкаў грамілі ворага на кожным кавалачку беларускай зямлі. Такое магутнае супраціўленне акупантам стала рэальным укладам у разгром фашызму і вызваленне Беларусі", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

З першых дзён вайны сыны і дочкі Беларусі гераічна змагаліся на франтах. Славутыя старонкі ў ваенны летапіс упісалі байцы пагранічных застаў, бессмяротны гарнізон Брэсцкай крэпасці, абаронцы Магілёва, падпольшчыкі Мінска, Оршы, іншых гарадоў, удзельнікі легендарнай аперацыі "Баграціён" і іншых важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай.

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

"Тут, у самым сэрцы горада-героя Мінска, на плошчы Перамогі знаходзяцца капсулы з зямлёй гарадоў-герояў: Масквы, Ленінграда, Смаленска, Тулы, Сталінграда, Кіева, Севастопаля, Керчы, Адэсы, Мурманска, Новарасійска. У кожным з іх пралівалі кроў нашы землякі. Мужнасць і адвагу яны праявілі ў бязлітасных баях за вызваленне Варшавы, Будапешта, Прагі, Бухарэста, Вены і Берліна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Радзіма высока ацаніла ўклад беларусаў у агульную перамогу. Вышэйшай узнагароды - звання Героя Савецкага Саюза - удастоіліся больш як чатырыста сорак нашых землякоў, а ордэнаў і медалёў - звыш трохсот тысяч. Многія, на жаль, пасмяротна. Вечная слава героям!"

Лукашэнка: Мы ніколі не перастанем схіляцца перад мужнасцю сваіх землякоў на вайне

Аляксандр Лукашэнка заклікаў ушанаваць мінутай маўчання памяць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Айчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі