Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2016

Лукашэнка: Мы гордыя тым, што неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам унёс беларускі народ

Лукашэнка: Мы гордыя тым, што неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам унёс беларускі народ

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіна гордая тым, што неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам унёс беларускі народ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 71-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гордыя тым, што неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам унёс наш беларускі народ. Яго сыны і дочкі стаялі насмерць у Брэсцкай крэпасці, мужна змагаліся пад Масквой і Сталінградам, на Курскай дузе і пры фарсіраванні Дняпра. Гэта яны вызвалялі Варшаву і Прагу, Будапешт і Вену, бралі Берлін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што на франтах ваявалі каля 1,3 млн ураджэнцаў Беларусі. Больш за 400 з іх удастоіліся высокага звання Героя Савецкага Саюза.

"У гэтым годзе мы не толькі са слязамі радасці адзначаем Дзень Перамогі, але і са слязамі горычы - сумны юбілей, 75-годдзе з дня вераломнага нападу нацысцкай Германіі на СССР", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь першая з савецкіх рэспублік прыняла на сябе бязлітасны ўдар агрэсара. "Тут упершыню з пачатку Другой сусветнай вайны самаздаволеныя заваёўнікі Еўропы атрымалі сапраўдны адпор, што прывяло да зрыву іх плана маланкавай вайны. З усталяваннем на беларускай зямлі акупацыйнага рэжыму супраціўленне агрэсарам нарастала з кожным днём. За гэты перыяд нашы партызанскія атрады і злучэнні знішчылі больш за паўмільёна варожых салдат і афіцэраў. Не менш, чым саюзныя арміі Злучаных Штатаў Амерыкі і Вялікабрытаніі пасля адкрыцця другога фронту, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Рэйкавая вайна, што разгарнулася на нашай тэрыторыі, амаль удвая скараціла пастаўкі ўзбраенняў і тэхнікі ў гітлераўскія войскі і стала залогам паспяховай рэалізацыі стратэгічных планаў усёй вайны". Адзін з іх - бліскучая аперацыя "Баграціён", якая завяршылася разгромам нямецкай групоўкі армій "Цэнтр" і вызваленнем Беларусі. "Гэта адказ тым, хто спрабуе ачарніць гісторыю руху супраціўлення на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Нават Гітлер, разгневаны эфектыўнымі дзеяннямі партызанаў, загадаў лічыць вайну з імі раўназначнай бітвам на франтах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі