Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Sep 2021

Лукашэнка: мы бачым новыя рызыкі і выклікі на захадзе Саюзнай дзяржавы

Лукашэнка: мы бачым новыя рызыкі і выклікі на захадзе Саюзнай дзяржавы

13 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021" праводзіцца на фоне няспыннай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 верасня ў час узнагароджання ваеннаслужачых, якія вызначыліся ў вучэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Завяршыўся першы этап сумесных вучэнняў "Захад-2021". Гэта адно з важнейшых мерапрыемстваў падрыхтоўкі ўзброеных сіл, якое праводзіцца на фоне няспыннай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі. Мы бачым новыя рызыкі і выклікі на захадзе Саюзнай дзяржавы, абвастрэнне абстаноўкі на граніцах дзяржаў - членаў АДКБ", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што створаная вучэбная абстаноўка дае магчымасць удасканальваць навыкі ў вядзенні сумесных баявых дзеянняў пры адбіцці агрэсіі. У розыгрышы баявых дзеянняў на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі актыўны ўдзел разам з беларускімі і расійскімі ваеннаслужачымі прынялі прадстаўнікі Узброеных Сіл Казахстана, а таксама тэрытарыяльныя войскі Беларусі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, усе падраздзяленні з поспехам выканалі пастаўленыя задачы.

"Вашы дзеянні ў ходзе вучэння наглядна пацвердзілі высокую гатоўнасць армій нашых дзяржаў і беларускага народа да сумесных дзеянняў па забеспячэнні іх суверэнітэту і незалежнасці. Мы чарговы раз пераканаліся ў дзеяздольнасці створанай сістэмы тэрытарыяльнай абароны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі