Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Лют 2019

Лукашэнка: мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым

Лукашэнка: мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, тэкст якога агучыў сёння Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Свята 23 лютага ўвасабляе сабой ратную доблесць беларускага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. "За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць дастойны адпор любому агрэсару", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

"Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна забяспечыць яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым, паколькі абарона Айчыны ў нас мае ўсенародны характар", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэта святочная дата набывае асаблівую значнасць. "Самыя добрыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прадэманстравалі прыклад найвышэйшай доблесці і гераізму ў барацьбе з ворагам усяго чалавецтва. Іх мужнасць, стойкасць і патрыятызм назаўсёды застануцца арыенцірам для нашай моладзі", - адзначаецца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Гэта свята ўвасабляе сабой ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. За гады незалежнасці ў краіне была створана сучасная, аснашчаная найноўшымі ўзорамі ўзбраенняў і тэхнікі армія, здольная эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і даць дастойны адпор любому агрэсару.

Перакананы, што ваенная арганізацыя дзяржавы надзейна забяспечыць яе бяспеку ва ўмовах новых глабальных выклікаў і пагроз, а мір і спакой на беларускай зямлі будуць гарантаваны і ў далейшым, паколькі абарона Айчыны ў нас мае ўсенародны характар.

У год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэта святочная дата набывае асаблівую значнасць. Самыя добрыя словы ўдзячнасці мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія прадэманстравалі прыклад найвышэйшай доблесці і гераізму ў барацьбе з ворагам усяго чалавецтва. Іх мужнасць, стойкасць і патрыятызм назаўсёды застануцца арыенцірам для нашай моладзі.

Жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Радзімы!

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі