Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Dec 2015

Лукашэнка: Мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце Беларусі

Лукашэнка: Мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце Беларусі24 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Галоўны здабытак і сапраўднае багацце Беларусі - гэта мір і працавітыя добрыя людзі. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш галоўны здабытак - гэта мір, які мы збераглі, а сапраўднае багацце - працавітыя добрыя беларускія людзі", - сказаў Прэзідэнт. Такія якасці беларускага народа асабліва яскрава праяўляюцца ў адказныя моманты гісторыі, так было і ў адыходзячым годзе, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце Беларусі"На жаль, не ўсюды ціха і спакойна. Мір, спакой усё больш разбураюцца ў кожнай кропцы нашай планеты", - канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі рады, што Беларусь прытуліла шмат дзяцей, асабліва з Украіны, дзе сёння неспакойна.

Лукашэнка: Мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце БеларусіЗвяртаючыся да дзяцей, Прэзідэнт сказаў, што ўдзячны ім за тое, што яны прынялі маленькіх бежанцаў з Украіны ў сваю добрую сям'ю, акружылі клопатам. "Гэта здорава, гэта адпавядае лепшым рысам беларускага народа, і вы іх набываеце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларуская ветлівасць, гасціннасць, любоў да сваёй краіны і імкненне прыйсці на дапамогу блізкім закладзены ў нацыянальнай культуры. Кожнае пакаленне ўносіць свой бясцэнны ўклад у яе скарбніцу, гэта трэба будзе рабіць і падрастаючаму пакаленню беларусаў, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.Лукашэнка: Мір і працавітыя добрыя людзі - галоўны здабытак і багацце Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі