У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2015

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў

28 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускія федэрацыі спорту павінны ўзяць прыклад з лёгкаатлетычнай федэрацыі ў арганізацыі дзіцячых спартыўных масавых свят. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня на цырымоніі адкрыцця Каляднага дзіцячага лёгкаатлетычнага свята "300 талентаў для Каралевы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта свята праводзіцца ў краіне ўпершыню, і яно прызначана дапамагчы ў адборы найбольш перспектыўных дзяцей для заняткаў лёгкай атлетыкай. Мерапрыемства арганізавана ў чатыры этапы. На заключным з іх і пабываў Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Пошук і падтрымка юных спартыўных талентаў - адна з тэм, якой Прэзідэнт пастаянна ўдзяляе вельмі вялікую ўвагу.

Вітаючы юных удзельнікаў святочных спаборніцтваў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Мне вельмі прыемна, што не на хакей, а на лёгкаатлетычнае мерапрыемства ў гэты зімовы час мы сабраліся, каб на свяце спорту сустрэць Новы год".

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўНа думку Прэзідэнта, не дарма лёгкую атлетыку называюць "каралевай спорту", паколькі яна вызначаецца найбольшай масавасцю ўдзельнікаў, вялікай колькасцю спаборніцтваў і рэкордаў. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, ні ў адным відзе спорту на Алімпійскіх гульнях не разыгрываецца столькі медалёў, як у лёгкай атлетыцы.

"Лёгкая атлетыка карыстаецца вялікай увагай балельшчыкаў і з'яўляецца асновай для ўсіх відаў спорту. Сёння тут, у новым лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, трыста самых моцных і спрытных хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Беларусі пакажуць нам свае спартыўныя здольнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што сярод вас ёсць будучыя чэмпіёны, якія пацвердзяць на сусветных арэнах імідж нашай краіны як спартыўнай дзяржавы. Мы вельмі спадзяёмся, што вы станеце прадаўжальнікамі слаўных традыцый сваёй краіны".

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўПры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў: нават калі некаторыя юныя ўдзельнікі мерапрыемства не пойдуць потым у прафесійны спорт, а будуць займацца для сябе, то гэта ўсё роўна прынясе вялікую карысць дзяржаве, паколькі краіне патрэбны разумныя і фізічна моцныя людзі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі для фізічнага развіцця створаны ўсе неабходныя ўмовы - спартыўныя пляцоўкі, залы, стадыёны, дзе можна займацца любімым відам спорту. Усё гэта зроблена для таго, каб дзеці раслі ў першую чаргу фізічна моцнымі і здаровымі.

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўПрэзідэнту спадабалася ідэя правядзення такога мерапрыемства, ініцыятарам якога стаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. "Я вельмі спадзяюся, што і іншыя спартыўныя федэрацыі возьмуць прыклад з федэрацыі лёгкай атлетыкі. Вядомы спартсмен Вадзім Дзевятоўскі падзеліцца вопытам арганізацыі такіх масавых мерапрыемстваў. Прыклады ў нас ёсць - "Залатая шайба", "Скураны мяч", толькі рэзультатаў вялікіх няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў надзею, што "гэта - не фармальнае мерапрыемства, а мерапрыемства, якое дасць магчымасць выявіць парасткі на першапачатковым этапе і давесці іх да ўзроўню сусветных рэкардсменаў".

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўПрэзідэнт таксама звярнуўся да юных удзельнікаў спаборніцтваў: "У вас пачаліся зімовыя канікулы. Вы паспелі ўжо ўбачыць нашу сталіцу ва ўсёй красе, у навагоднім убранні, наведалі цыркавы паказ. Вельмі хочацца, каб гэтыя спаборніцтвы сталі для вас сапраўдным святам".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў трэнерам і бацькам юных спартсменаў, якія сабраліся на свята з усіх рэгіёнаў краіны. "Толькі дзякуючы вам мы зможам з іх, пры вашым жаданні, перш за ўсё, зрабіць сапраўдных спартсменаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І тыя бацькі, якія рызыкнуць падарыць нам будучых вялікіх спартсменаў, - проста героі. Я ведаю, што такое пусціць дзіця ў гэта доўгае спартыўнае вельмі складанае плаванне. Таму вы проста героі, на якіх павінны раўняцца ўсе мы".

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўПрэзідэнт павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі, а непасрэдным удзельнікам спаборніцтваў пажадаў поспеху, сумленнай барацьбы і незабыўных уражанняў. "Пройдзе зусім мала часу, і вы будзеце ганарыцца, успамінаючы гэты дзень. А пераможа абавязкова самы моцны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўЁн паназіраў за ходам усіх спартыўных эстафет, пабалеў за юных спартсменаў, асноўная частка якіх, дарэчы, з вёсак і невялікіх гарадкоў, а таксама цёпла і шчыра паразмаўляў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі.

Па выніках мерапрыемства дзеці ўручылі Прэзідэнту падарунак - кнігу, у якой кожны з удзельнікаў свята выказаў свае пажаданні.

Самі ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі падарункі ад арганізатараў - камплекты спартыўнай формы.

Лукашэнка: Масавыя спартыўныя дзіцячыя святы дапамагаюць выяўляць будучых алімпійскіх чэмпіёнаўМерапрыемства прайшло з удзелам першага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF), алімпійскага чэмпіёна Сяргея Бубкі. Ён спецыяльна прыехаў у Мінск падтрымаць новую спартыўную ініцыятыву, якую лічыць вельмі перспектыўнай.

Прэзідэнт НАК Беларусі і першы віцэ-прэзідэнт IAAF абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця спорту, у тым ліку лёгкай атлетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс