Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Jun 2017

Лукашэнка: Малдова і ў далейшым можа разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адкрытага да супрацоўніцтва партнёра

Лукашэнка: Малдова і ў далейшым можа разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адкрытага да супрацоўніцтва партнёра

6 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Малдова і ў далейшым можа разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адкрытага да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках партнёра. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі рады сустракаць гасцей з брацкай Малдовы. Аляксандр Лукашэнка не раз бываў у гэтай краіне: "Гэта цёплы край, і не толькі таму, што цёплы клімат, а таму што там добрыя людзі, нечым падобныя да працавітых беларусаў".

Закрануў беларускі лідар і тэму эканомікі. "У час нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы я гаварыў аб тым, што ў самыя цяжкія часы, як бы ні было нам складана, мы ніколі ад вас не закрываліся. Рабілі ўсё для таго, каб вы маглі працаваць на беларускім рынку, а з яго - хочаце на еўразійскі рынак, хочаце на ўсход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што і ў далейшым Беларусь будзе прытрымлівацца такой палітыкі адносна Малдовы. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за тую дапамогу і садзейнічанне, якое малдаўскі бок аказвае нам на заходнім напрамку. "Малдаване сапраўды па-братэрску ставяцца да нашых праблем і нас падтрымліваюць, спрабуюць растлумачыць некаторым заўзятым палітыкам у Еўропе, што такое Беларусь і якая ў нас палітыка", - дадаў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь гатова дзяліцца з Малдовай сваімі напрацоўкамі і вопытам, як і ў былыя савецкія часы. "Мы пачыналі разам развівацца, стваралі сумесныя прадпрыемствы, не бачылі ніякіх перашкод. Гэта садзейнічала нармальнаму функцыянаванню, нават выжыванню нашай дзяржавы. Я думаю, нам ні ў якім разе нельга гэта страціць", - адзначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Малдова можа разлічваць на Беларусь: "Мы заўсёды былі і будзем надзейнымі для вас партнёрамі. Тым больш што ў нас няма той прадукцыі, якая ў вас выпускаецца. Мы адкрылі рынак па каньяках, па вінах - пастаўкі малдаўскіх тавараў, якія з'яўляюцца якаснымі, не скараціліся".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што калі малдаўскія кампаніі і ў далейшым будуць прытрымлівацца лініі на якасць, то будуць прысутнічаць на беларускім рынку. Тым больш тут ствараюцца сумесныя прадпрыемствы. Прэзідэнт лічыць магчымым пашыраць стварэнне СП, напрыклад, па выпуску дзіцячага харчавання, сокаў, якія можна затым пастаўляць і на іншыя рынкі.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок заўсёды будзе вітаць пашырэнне малдаўскай прысутнасці на сваім рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі