Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Лют 2015

Лукашэнка мае намер у хуткім часе наведаць Іран

Лукашэнка мае намер у хуткім часе наведаць Іран

17 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць у хуткім часе Іран. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час маючага адбыцца візіту мае намер зрабіць упор на эканамічным складніку адносін Беларусі і Ірана. "Нашы палітычныя, дыпламатычныя адносіны знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні, што не скажаш аб эканамічных. Таму ў час гэтага візіту галоўны ўпор мы хацелі б зрабіць на эканоміцы, і, зразумела, праграма візіту павінна быць напоўнена эканамічным зместам", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з Іранам. Паводле яго слоў, сведчаннем таго з'яўляюцца інвестыцыі Ірана ў беларускую эканоміку. У прыватнасці, у беларускія праекты ўкладзена больш за $600 млн. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што апошнім часам з-за, у тым ліку і аб'ектыўных прычын, адзначаецца пэўнае тармажэнне ў рэалізацыі гэтых праектаў, нягледзячы на тое, што беларускі бок заўсёды ішоў насустрач іранскім партнёрам, прадастаўляючы лепшыя ўмовы. "Хачу запэўніць, што мы заўсёды будзем свята прытрымлівацца нашых дамоўленасцей і будзем рабіць усё для таго, каб нашы партнёры ў Беларусі адчувалі сябе надзейна", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы перажываем яшчэ складаныя часы. Іран, як і Беларусь, зведвае знешняе ўздзеянне, прымяняюцца па асобных напрамках санкцыі ў адносінах да вашай краіны, гэтак жа, як некалі было, ды і існуе цяпер, у адносінах да нашай краіны. Але тым не менш, у гэтай сітуацыі мы можам паказаць узор супрацоўніцтва дзяржаў", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Ірана перадаў прывітанне ад Прэзідэнта гэтай краіны Хасана Раўхані, адзначыўшы, што ён чакае візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. Махамад Джавад Зарыф таксама звярнуў увагу на тое, што Беларусі і Ірану неабходна ўзнімаць узровень эканамічных адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі