Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Mar 2019

Лукашэнка мае намер у красавіку наведаць з афіцыйным візітам Турцыю

Лукашэнка мае намер у красавіку наведаць з афіцыйным візітам Турцыю

18 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у красавіку наведаць з афіцыйным візітам Турцыю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прычына нашай сустрэчы не толькі ў маёй глыбокай павазе да вашай краіны, да вас як да добрага прадстаўніка Турцыі ў Беларусі. Ёсць і практычны бок справы: у сярэдзіне красавіка, вы ведаеце, у нас афіцыйны візіт на вышэйшым узроўні ў Турцыю і сустрэча з вашым Прэзідэнтам. Таму шэраг акалічнасцей, якія падштурхоўваюць нас да гэтай размовы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У бліжэйшы час павінна адбыцца пасяджэнне беларуска-турэцкай міжурадавай камісіі. Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што яно дасць добрыя вынікі напярэдадні яго перагавораў з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Першым крокам у падрыхтоўцы свайго візіту Аляксандр Лукашэнка назваў сённяшнюю сустрэчу з Кезбан Нілванай Дарамай.

"Таму давайце абмяркуем нашы пытанні з пункту гледжання тых праблем, якія існуюць, - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. - Усё добрае бачна, аб ім прыемна гаварыць. Тым не менш заўсёды ёсць жа і праблемы, якія трэба вырашаць. У адваротным выпадку не трэба было б сустракацца, весці перагаворы, калі ўсё добра. Мы павінны вырашаць праблемныя пытанні. І я хацеў, каб мы адкрыта абмеркавалі тыя праблемныя пытанні, якія, як вы лічаце, трэба вырашаць сёння, заўтра і ў доўгатэрміновай перспектыве".

Як паведаміла пасол Турцыі, у яе ёсць некалькі пытанняў, якія яна хацела б абмеркаваць з Прэзідэнтам Беларусі. Гэту сустрэчу яна таксама лічыць часткай падрыхтоўчай работы напярэдадні перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. "Мы не бачым праблем у адносінах паміж нашымі краінамі і лічым гэта падставай для гонару", - падкрэсліла дыпламат.

Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў мінулым годзе дасягнуў $984 млн, склаўшы амаль 105 працэнтаў да ўзроўню 2017 года. Аднак сальда для Беларусі склалася адмоўнае ў памеры $618 млн.

Аснову беларускага экспарту фарміруюць калійныя ўгнаенні, якія змяшчаюць функцыянальную нітрыльную групу злучэння, жгут сінтэтычных ніцей, ільняныя тканіны, полікарбонавыя кіслоты, сінтэтычныя нячэсаныя валокны, дрот з нелегіраванай сталі, паліўная драўніна, газетная папера. Турцыя пастаўляе ў Беларусь сельскагаспадарчую прадукцыю, трыкатажныя палотны і тканіны, сінтэтычныя ніці, адзенне і абутак, часткі і прылады для аўтатрактарнай тэхнікі.

Па выніках 2018 года аб'ём турэцкіх інвестыцый у беларускую эканоміку склаў $43,1 млн. У Беларусі зарэгістравана больш за 300 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу. Краіны працуюць над стварэннем зборачных вытворчасцей камбайнаў "Гомсельмаша" і тэхнікі "Амкадора", прапрацоўваюцца пастаўкі на турэцкі рынак прадукцыі БелАЗа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі