Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Aug 2019

Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры

Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры

21 жніўня, Іўеўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыехаў у Іўеўскі раён, паколькі вельмі перажывае за "вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе", - больш увагі ўдзялялі развіццю менавіта Гродна і заходніх раёнаў вобласці. Апошнія гады, праўда, удалося надаць імпульс развіццю рэгіёна вакол Астраўца дзякуючы будаўніцтву БелАЭС. Але Іўеўскаму раёну і некаторым іншым удзялялася менш увагі.

"Гэтым самым я хачу паказаць, пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні - таксама раёны, якія павінны развівацца належным чынам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
 
Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне ўжо заняліся развіццём, і ён асабіста пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на поўдні Гомельскай вобласці - у Веткаўскім раёне, дзе на працягу многіх гадоў займаліся аднаўленнем і развіццём чарнобыльскіх раёнаў.

"А вось такія раёны ў абласцях, як Іўеўскі або Глуск Магілёўскай вобласці (я таксама хачу туды паехаць), або Капыль у Мінскай вобласці (таксама туды паеду)... Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія недзе там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі