Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Стд 2015

Лукашэнка мае намер прытрымлівацца сацыяльна арыентаванай мадэлі да канца свайго прэзідэнцтва

Лукашэнка мае намер прытрымлівацца сацыяльна арыентаванай мадэлі да канца свайго прэзідэнцтва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што да канца свайго прэзідэнцтва не адмовіцца ад сацыяльна арыентаванай мадэлі ў развіцці дзяржавы. Аб гэтым сёння сказаў ён у час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тая мадэль, якая была ў нас з вамі і існуе да гэтага часу, мы ад яе ні ў якім разе не адмаўляемся. Мы называем яе сацыяльна арыентаванай, гэта значыць у цэнтры знаходзіцца чалавек. Я ад яе не адмоўлюся да канца свайго прэзідэнцтва. Мы гэту мадэль намацалі, мы гэту мадэль стварылі, мы гэты шлях вызначылі і па ім трэба ісці, не шарахаючыся, асабліва ў перыяд крызісу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт канстатаваў, што імкненне чалавецтва, асобных грамадстваў і людзей да перамен жыве ў крыві і гэта натуральна. "Але як кіраўнік дзяржавы, які адказвае за мільёны людзей, у тым ліку гэта паўплывае і на нашых суседзяў пэўным чынам, я не маю права паддавацца такім эмоцыям. Я таксама хацеў бы перамен, здзівіць я магу любой мадэллю. Але ці гатовы вы ўспрыняць гэту мадэль? Ці гатова грамадства да тых вялікіх навацый, якія могуць прапанаваць палітыкі, у тым ліку і я? Думаю, што не заўсёды", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб стане спраў у эканоміцы Беларусі пасля распаду СССР, калі людзі заходзілі ў магазін як у пустыню, калі на руках былі прадуктовыя талоны, за якія складана было атрымаць тавар. "З таго часу мы пакрыху аднаўлялі нашу эканоміку. Мы тое, што лепшае засталося нам ад Савецкага Саюза, ад той эканомікі, паднялі з калень, таму што іншага ў нас не было. Рэфарматараў было шмат, якія заклікалі зрабіць так, як у Расіі, як цяпер ва Украіне. Але цяпер жа мы разумныя, цяпер жа многія разумеюць, што мы ні ў якім разе не павінны былі ісці тым шляхам абвальнай прыватызацыі, бо мы парадзілі б алігархічны капіталізм і мелі б усе вынікі гэтага капіталізму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, аднаўленне эканомікі праходзіла не без праблем, існуюць праблемы і цяпер. "Але яны пароджаны не намі. Калі вы аб'ектыўныя, то разумееце, што цяперашні стан, ды і мінулы крызіс, былі знешнімі. Свет, дарэчы, не выйшаў з крызісу. Так, Амерыка "задыхала", Кітай больш-менш. Усё астатняе ў нас яшчэ не паднялося. І дабавілася бяда, крызіс нашых суседзяў, з якімі мы гістарычна, эканамічна і фінансава звязаны", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі