Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Май 2015

Лукашэнка лічыць важным развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Інданезіяй

Лукашэнка лічыць важным развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Інданезіяй

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Інданезіяй. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірманам Гусманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзным крокам у беларуска-інданезійскім узаемадзеянні з'явілася б міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое заўсёды дае добры вынік, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта ведаем на прыкладзе кантактаў з іншымі дзяржавамі".

Лукашэнка лічыць важным развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з ІнданезіяйАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на маючае адбыцца ў пачатку лета чарговае пасяджэнне беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве. "Тэмы, якія напрацаваны за апошнія гады, а таксама дамоўленасці ў ходзе цяперашняга парламенцкага візіту інданезійскай дэлегацыі павінны знайсці сваё адлюстраванне ў рабоце камісіі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў інданезійскі бок у сур'ёзнасці намераў развіваць адносіны з Інданезіяй. "Вы маеце ў цэнтры Еўропы надзейнага партнёра, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Глыбіня і шырыня нашых адносін будуць залежаць выключна ад добрай волі вашага кіраўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі