У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Ліп 2015

Лукашэнка лічыць, што да вырашэння ўкраінскага канфлікту павінны былі больш актыўна падключыцца кіраўнікі дзяржаў

Лукашэнка лічыць, што да вырашэння ўкраінскага канфлікту павінны былі больш актыўна падключыцца кіраўнікі дзяржаў21 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што да вырашэння ўкраінскага канфлікту павінны былі больш актыўна падключыцца кіраўнікі дзяржаў. Такое меркаванне ён выказаў сёння на сустрэчы з дзеючым старшынёй АБСЕ, першым намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ўжо вайна, то, напэўна, у тэрміновым парадку павінны былі сабрацца кіраўнікі дзяржаў, абмеркаваць гэту праблему і прыняць нейкія меры, рашэнні. Не атрымаецца - хаця б у вочы сказаць усё тое, што адзін аб адным думаюць. Пакуль гэтага не адбываецца", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго адносіны да АБСЕ дваістыя. На яго думку, з аднаго боку, гэта вельмі патрэбная арганізацыя. "Вельмі актуальна гэта сёння, калі ў Еўропе фактычна разгарэўся ваенны канфлікт, фактычна ідзе вайна паміж проціборствуючымі бакамі. І ў гэтай сітуацыі, вядома, АБСЕ магла б адыгрываць вялікую ролю", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. "З аднаго боку, патрэбная арганізацыя, якая павінна адыгрываць значную ролю менавіта ў забеспячэнні бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, з іншага боку - недастатковая роля", - сказаў беларускі лідар. На яго думку, у гэтым віна самой арганізацыі і перш за ўсё кіраўнікоў дзяржаў.

Лукашэнка лічыць, што да вырашэння ўкраінскага канфлікту павінны былі больш актыўна падключыцца кіраўнікі дзяржаў"З іншага боку, АБСЕ спрабуе і, наколькі гэта, напэўна, магчыма сёння, робіць неабходнае для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Але, вядома, з тымі паўнамоцтвамі, якія АБСЕ сёння мае, не маючы імпульсу ад кіраўнікоў дзяржаў, наўрад ці АБСЕ ў гэтай сітуацыі можа нешта зрабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Таму, паводле яго слоў, з'яўляюцца новыя фарматы: нармандскія, берлінскія, мінскія і іншыя. "Усё гэта магло б змясціцца ў адной арганізацыі - АБСЕ, і гэта яе функцыя", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс