Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Стд 2015

Лукашэнка лічыць немагчымым разрыў брацкіх сувязей Беларусі, Расіі і Украіны

Лукашэнка лічыць немагчымым разрыў брацкіх сувязей Беларусі, Расіі і Украіны

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць немагчымым разрыў брацкіх сувязей Беларусі, Расіі і Украіны. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час адкрытага дыялогу з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў ходзе сённяшняй размовы з журналістамі будзе абмеркавана шмат важных тэм. Паводле ацэнкі Прэзідэнта, мінулы год быў багаты на падзеі і на перамогі беларускіх спартсменаў, сярод якіх паспяховае выступленне на Алімпіядзе ў Сочы - упершыню ў гісторыі быў такі вынік. У ліку важных дасягненняў - паспяховае правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Гэта лепшы чэмпіянат свету, як прызналі замежныя партнёры.

Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі беларускія аграрыі змаглі атрымаць рэкордна высокі ўраджай.

Прэзідэнт падкрэсліў, што 2014 год быў у Беларусі не толькі Годам гасціннасці, але і годам памяці, патрыятызму, 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "На гэту тэму апошнім часам шмат размоў, будзе жаданне - мы таксама сёння пагаворым больш дэталёва на гэту тэму", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"На вялікі жаль, 2014 год быў адзначаны і эскалацыяй міжнароднай напружанасці не толькі ў суседняй роднай нам Украіне, але і ў многіх пунктах нашай планеты, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Тым не менш трагедыя брацкага народа прымусіла нас яшчэ раз задумацца аб тым, наколькі важна, каб у краіне былі мір, спакой і парадак".

Ён адзначыў, што Беларусь, Расію і Украіну аб'ядноўваюць цесныя гістарычныя, культурныя і эканамічныя сувязі. "Разарваць гэтыя сувязі нельга, і наўрад ці гэта каму-небудзь сёння дазволена і наогул магчыма. Мне хацелася б, каб год 70-годдзя Вялікай Перамогі, гэты год, стаў для нашых народаў напамінам аб тым, што толькі разам, плячо ў плячо мы можам перажыць цяжкія часы і процістаяць любым самым страшным пагрозам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі