Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Снж 2015

Лукашэнка лічыць неабходным адрадзіць давер на міжнароднай арэне

Лукашэнка лічыць неабходным адрадзіць давер на міжнароднай арэне

12 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксадр Лукашэнка лічыць, што на сусветнай арэне неабходна адрадзіць давер. Аб гэтым ён заявіў 12 снежня, выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, маладыя незалежныя дзяржавы, не патрабуем нічога звышнатуральнага. Неабходна адрадзіць давер у міжнародных справах, без якога немагчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва - гэта, перш за ўсё, дыялог, гэта ўменне пайсці на кампраміс дзеля агульнай карысці", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка лічыць неабходным адрадзіць давер на міжнароднай арэне"Паглядзіце, што адбываецца сёння на планеце. Такое адчуванне, што свет проста звар'яцеў. Імкліва памнажаецца колькасць рэгіянальных канфліктаў, што правакуюць маштабныя міграцыйныя крызісы. Узнікаюць цэлыя тэрарыстычныя квазідзяржавы, якія нясуць пагрозу для ўсёй сусветнай супольнасці. Нават паспяховая Еўропа сёння не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Санкцыйныя, інфармацыйныя войны даводзяцца да абсурду. Вядучыя сусветныя ігракі практыкуюцца ў ваяўнічай рыторыцы і бразганні зброяй", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, "малыя і сярэднія дзяржавы часта штучна сутыкаюцца з альтэрнатывай выбару".

"Зноў замаячыла здань новых блокавых процістаянняў, што падрываюць фундаментальныя асновы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. І гэта асабліва прыкра ўсведамляць у год 70-годдзя заканчэння самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва - Другой сусветнай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі