Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Кст 2018

Лукашэнка лічыць беларускую адукацыю канкурэнтаздольнай і запатрабаванай у свеце

Лукашэнка лічыць беларускую адукацыю канкурэнтаздольнай і запатрабаванай у свеце

19 кастрычніка, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць беларускую адукацыю канкурэнтаздольнай і запатрабаванай у свеце. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт лічыць, што часам існуючае меркаванне аб тым, што замежная вышэйшая адукацыя лепшая за беларускую, не апраўдана. "Добра там, дзе нас няма. Гэта не я прыдумаў. Гэта выпакутавана народам, - сказаў ён. - Гэта таму, каб вас туды зацягнуць, каб вы туды паехалі. А там не танна".

Гэты тэзіс пацвярджаецца тым, што ў беларускіх ВНУ навучаюцца сотні і тысячы замежных грамадзян. Напрыклад, шмат студэнтаў з Кітая. "У іх адукацыйныя цэнтры, багацейшая краіна, але вучацца ў нас. І выяўленчаму мастацтву, медыцыне, і па іншых напрамках. Хоць узровень развіцця ў іх найвышэйшы", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што калі па заходніх рэйтынгах беларускія ВНУ могуць займаць апошнія пазіцыі з ліку лепшых, то, напрыклад, па кітайскіх яны знаходзяцца ў пачатку аналагічных рэйтынгаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такая расстаноўка пазіцый у заходніх рэйтынгах у тым ліку накіравана на папулярызацыю іх адукацыйных паслуг. "Усё гэта палітыка. Трэба апусціць (іншых. - Заўвага БЕЛТА), а сябе прыпадняць. Гэта велізарныя грошы. Вы нават уявіць сабе не можаце, якую цану мае адукацыя", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка разам з тым падкрэсліў, што ў Беларусі гатовы і будуць пераймаць усё лепшае, што ёсць у адукацыі на Захадзе, але не слепа капіраваць. "Рэвалюцыі нам не патрэбны. Мы прайшлі ўжо ўсе гэтыя рэвалюцыі, асабліва ў адукацыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што беларускім ВНУ неабходна працаваць над развіццём вучэбна-лабараторнай базы, будаўніцтвам новых інтэрнатаў, у тым ліку для прыцягнення замежных студэнтаў і экспарту адукацыйных паслуг.

Лукашэнка: імкненне моладзі атрымаць адукацыю за мяжой непакоіць

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Імкненне беларускай моладзі атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой непакоіць і патрабуе ўвагі з боку дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна непакоіць, - гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта пытанне непакоіць нават не толькі з таго пункту гледжання, што людзі хочуць вучыцца за мяжой. "Горш, калі таленавітыя маладыя людзі, па-першае, паедуць за мяжу, атрымаўшы адукацыю тут, а па-другое, калі яны там атрымаюць адукацыю і там застануцца, - растлумачыў ён. - Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада - не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што трапіць у вышэйшы эшалон грамадства за мяжой немагчыма. "Вы заўсёды будзеце там чужымі людзьмі, другога сорту, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзве тысячы чалавек, якія атрымліваюць там адукацыю, і, можа, палова з іх застаецца, - гэта не праблема для дзяржавы. Але ўсё роўна я як Прэзідэнт хацеў бы, каб нашы маладыя людзі атрымлівалі адукацыю і працавалі тут".

Лукашэнка: я катэгарычна супраць сляпога капіравання чужых сістэм адукацыі

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае катэгарычна супраць сляпога капіравання чужых сістэм адукацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я катэгарычна супраць таго, каб мы слепа капіравалі чужыя сістэмы адукацыі, у нас свая нядрэнная. Гэту сістэму ламаць не трэба, яе трэба ўдасканальваць, прыстасоўваючы да сучасных умоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі часам робяцца спробы зламаць існуючую сістэму адукацыі і прыўнесці ў яе не заўсёды станоўчыя новаўвядзенні. "Можа, не так, але ў мяне склалася такое ўражанне, што ўсіх пачалі рабіць бакалаўрамі, загоняць усіх у магістратуру - вось тады ты будзеш сапраўды спецыялістам. Гэта няправільна, - лічыць Прэзідэнт. - Спецыяліст - гэта той, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце. Хочаш быць вучоным - калі ласка, ідзі ў магістратуру, аспірантуру".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў хуткім часе правядзе нараду, у час якой члены ўрада даложаць, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сістэмы вышэйшай адукацыі ў краіне.

"Я глядзеў на вашых навучэнцаў, якія прадстаўлялі свае работы, і мяне не пакідала думка: абсалютна, як у нас прынята казаць, на еўрапейскім узроўні. Яны нават вышэйшыя за іх. Навошта, трэба запытацца, ламаць адукацыю ва ўніверсітэце? Гэтак жа і ў іншых ВНУ. Удасканальваць - трэба. Але для гэтага нам не трэба ні сістэму ламаць, ні нашых людзей. Патрэбны сучаснае абсталяванне, методыкі, сустрэчы, каб вы бачылі, якога ўзроўню дасягнулі вашы канкурэнты. І ў гэтай канкурэнтнай барацьбе трэба перамагаць, калі мы хочам нечага дабіцца", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі