Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Сак 2016

Лукашэнка: Ключавы прынцып пры перагаворах аб уступленні Беларусі ў СГА - захаванне нацыянальных інтарэсаў

Лукашэнка: Ключавы прынцып пры перагаворах аб уступленні Беларусі ў СГА - захаванне нацыянальных інтарэсаў

29 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Уступленне Беларусі ў СГА не павінна стаць самамэтай. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З аднаго боку, відавочна, што не інтэгравацца ў сусветную гандлёвую сістэму Беларусь дазволіць сабе не можа, паколькі наша эканоміка экспартна арыентаваная і ад умоў на знешнім рынку ў многім залежыць дабрабыт краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Але ўступленне ў СГА не павінна стаць для нас самамэтай. Захаванне нацыянальных інтарэсаў у ходзе перагавораў - ключавы прынцып", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуўся да прысутных на нарадзе з прапановай прывесці канкрэтныя аргументы як за, так і супраць далучэння Беларусі да СГА.

Лукашэнка: Ключавы прынцып пры перагаворах аб уступленні Беларусі ў СГА - захаванне нацыянальных інтарэсаўКіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці змогуць беларускія вытворцы працаваць ва ўмовах СГА, гэта значыць, без большасці цяпер дзеючых мер нетарыфнага рэгулявання і дзяржпадтрымкі.

Акрамя таго, Прэзідэнта цікавіць, што дадаткова трэба зрабіць на ўзроўні ўрада для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, калі краіна ўступае ў СГА.

Беларусь вядзе перагаворы з СГА ужо больш за паўтара дзясятка гадоў. "Напэўна, да гэтага часу трэба ўжо адказваць на ўсе пытанні", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі