Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Nov 2017

Лукашэнка: Казахстан для Беларусі - важны і правераны часам саюзнік

Лукашэнка: Казахстан для Беларусі - важны і правераны часам саюзнік

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Казахстан для Беларусі - важны і правераны часам саюзнік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяперашні візіт сімвалічны - у бягучым годзе спаўняецца 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. За гэты перыяд мы сталі не проста сябрамі, але і сур'ёзнымі стратэгічнымі і эканамічнымі партнёрамі. Сёння я з упэўненасцю магу сказаць, што Казахстан для нас - важны і правераны часам саюзнік як у фармаце двухбаковых адносін, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сустрэча з Нурсултанам Назарбаевым прайшла ў традыцыйна цёплай і дружалюбнай атмасферы.

Лукашэнка: Казахстан для Беларусі - важны і правераны часам саюзнікПаводле яго слоў, для Беларусі Казахстан з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў. Па выніках студзеня-верасня 2017 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся амаль на 65 працэнтаў і склаў каля $0,5 млрд.

"Ёсць узаемны інтарэс захаваць і развіваць гэту дадатную дынаміку. Я абсалютна падтрымліваю заяву Нурсултана Абішавіча, што цяперашні ўзровень тавараабароту паміж нашымі краінамі недастатковы, ён не адпавядае патэнцыялу нашых дзяржаў. Я абсалютна падтрымліваю яго прапанову прарэвізаваць канкрэтныя групы тавараў і паглядзець, адкуль ідзе ў Казахстан і Беларусь імпарт, і ці зможам мы замясціць гэты імпарт у дзвюх краінах. Мы імкнёмся да таго, каб мы зноў падняліся да ўзроўню больш за $1 млрд тавараабароту, як гэта ўжо некалі было", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Казахстан для Беларусі - важны і правераны часам саюзнікАляксандр Лукашэнка таксама паведаміў, што з казахстанскімі партнёрамі дасягнута дамоўленасць дынамічна развіваць прамысловую кааперацыю, актывізаваць работу па стварэнні новых сумесных вытворчасцей у розных галінах эканомікі.

Вялікая ўвага на перагаворах удзелена пашырэнню транспартна-лагістычнай інфраструктуры, што вельмі важна з улікам геаграфічнага размяшчэння краін, якія знаходзяцца на лініі эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Гасподзь падарыў нам магчымасць быць транзітнымі дзяржавамі, і мы павінны зрабіць усё, каб гэта было на карысць казахстанскаму і беларускаму народам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі