Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Nov 2018

Лукашэнка: Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў

Лукашэнка: Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў летапісе чалавецтва стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З таго часу прайшло ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых альбо іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. "Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства", - лічыць ён.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сваім розумам, талентам і працавітасцю грамадзяне захаваюць, прымножаць і перададуць нашчадкам бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У летапісе чалавецтва гэта сапраўды эпахальная дата стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнятання і новых надзей на светлую будучыню.

З таго часу прайшло ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых альбо іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак - суверэнную Беларусь.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Айчыны!

Аляксандр Лукашэнка,

7 лістапада 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі