Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Dec 2015

Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце

Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце

12 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў сучасным свеце ўзрастае роля малых і сярэдніх дзяржаў. Аб гэтым ён заявіў 12 снежня, выступаючы на Міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Іх уклад (малых і сярэдніх дзяржаў. - Заўвага БЕЛТА) ва ўстойлівае развіццё і забеспячэнне міру і бяспекі ў сваіх рэгіёнах цяжка пераацаніць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Таму вельмі важна, што менавіта гэтыя словы - мір, бяспека, развіццё - з'яўляюцца дэвізам канферэнцыі. Удачны выбар. Яны ж павінны стаць і галоўнымі маякамі нашых сумесных дзеянняў на будучыню", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце"Перакананы, што гісторыя па заслугах ацэніць ініцыятыву кіраўніцтва Туркменістана ў правядзенні гэтага мерапрыемства, якое стане важным укладам у справу забеспячэння міру і стабільнасці на Зямлі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок з вялікім задавальненнем прыняў запрашэнне Прэзідэнта Туркменістана да ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю з дня набыцця краінай статусу пастаяннага нейтралітэту.

Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце"Гэта сапраўды знамянальная падзея. Па-першае, таму што паміж нашымі дзяржавамі і народамі склаліся дружалюбныя, я сказаў бы, брацкія адносіны. А тое, што важна для нашых сяброў, важна і для нас, - сказаў беларускі лідар. - Па-другое, мы шчыра рады тым дасягненням, якіх кіраўніцтва і народ Туркменістана дабіліся за апошнія гады незалежнасці на шляху нейтралітэту. Па-трэцяе, і гэта галоўнае, тэматыка сённяшняй канферэнцыі, што называецца, на злобу дня, яна актуальная не толькі для самога Туркменістана, але і для рэгіёна і ўсяго свету".

"Азіраючыся ў мінулае, можна сказаць, што з распадам Савецкага Саюза ўсе постсавецкія рэспублікі ў адно імгненне апынуліся на пакутлівым раздарожжы: куды і як ісці далей. У эканоміцы панавала разруха, у палітыцы - хаос і анархія. Народ галадаў, жыў у беднасці. Задач, якія зваліліся на нас, з лішкам хапіла б на некалькі пакаленняў. Нашы краіны сутыкнуліся з шэрагам сапраўды эпахальных выклікаў: неабходнасцю правядзення найскладанейшых эканамічных пераўтварэнняў, пабудовы ўласнай дзяржаўнасці і сцвярджэння на міжнароднай арэне", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка канстатуе ўсё большую ролю малых і сярэдніх дзяржаў у сучасным свеце"Трэба было выбіраць не проста вектар развіцця, трэба было вызначаць, па сутнасці, свой лёс. І 20 гадоў таму Туркменістан прыняў, як аказалася, лёсавызначальнае для сябе рашэнне - уступіць на шлях нейтралітэту", - сказаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што Беларусь з вялікай павагай паставілася да гэтага крока і не проста падтрымала спецыяльную рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН па гэтым пытанні, але і стала суаўтарам гэтага дакумента.

"Напэўна, мудрасць і дар прадбачання туркменскага народа, а таксама, хутчэй за ўсё, благаславенне Усявышняга дапамаглі Туркменістану знайсці тую аптымальную для сябе ўнікальную ідэю, якая ў далейшым забяспечыла ўстойлівае і паступальнае развіццё краіны, яе безумоўнае прызнанне на міжнароднай арэне. На гэтым фоне апошнія два дзесяцігоддзі найлепшым чынам дэманструюць мудрасць і правільнасць стратэгічнага выбару нашых туркменскіх сяброў. Туркменістан не проста дабіўся ўражальных поспехаў у будаўніцтве суверэннай і працвітаючай дзяржавы, краіна сёння развіваецца сямімільнымі крокамі, і можна толькі белай зайздрасцю зайздросціць гэтаму. Вы імкняцеся да таго, каб мір і спакой панавалі не толькі ў Туркменістане, але і ва ўсім рэгіёне. І як вынік - тысячы бежанцаў з канфліктных раёнаў у свой час знайшлі дом і прыстанішча на ўдзячнай туркменскай зямлі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Вы ні да кога не хочаце далучацца. Але пры гэтым нікому не хочаце перашкаджаць жыць. Вы хочаце жыць у міры і спакоі на сваёй зямлі і будаваць шчасце для свайго народа. Вы не ствараеце ніякіх праблем для сваіх суседзяў", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тую вялікую сацыяльную падтрымку, якая аказваецца ў Туркменістане людзям, умацоўваючы іх веру ва ўласную будучыню і будучыню роднай дзяржавы. "Вось гэта і ёсць фактычна той ідэал развіцця дзяржавы, да якога мы ўсе павінны імкнуцца. Гэта і ёсць забеспячэнне сапраўдных, а не эфемерных правоў чалавека, аб якіх так любяць сёння паразважаць некаторыя нашы партнёры", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Ён адзначыў, што ва ўнутранай палітыцы Беларусь таксама нацэлена на стварэнне эфектыўнай нацыянальнай эканомікі, дастойных умоў жыцця для сваіх грамадзян, эвалюцыйныя пераўтварэнні пры захаванні сацыяльнай адказнасці дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Туркменістана і яго Прэзідэнта з 20-годдзем нейтралітэту гэтай краіны. "Гэта падзея вялізнай гістарычнай важнасці для туркменскай дзяржавы, якая з першых дзён незалежнасці адстойвае высокія ідэалы дабра, гуманізму і стварэння. Няхай гэты год, аб'яўлены ў Туркменістане Годам нейтралітэту і міру, стане адпраўным пунктам для многіх наступных стагоддзяў міру і працвітання не толькі на гасціннай туркменскай зямлі, але і на ўсёй нашай планеце", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі