У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Крс 2015

Лукашэнка гарантуе мір і спакой на беларускай зямлі

Лукашэнка гарантуе мір і спакой на беларускай зямлі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў Оршы. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на велікодным богаслужэнні, а потым паразмаўляў з прыхаджанамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою. "Калі ў вас будзе добры настрой - у нас усё атрымаецца", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь была і застаецца мірнай краінай. "Мы ваяваць не збіраемся. А калі некаму захочацца, мы дастойна яго сустрэнем. Але такіх ворагаў у нас пакуль няма, - падкрэсліў ён. - Таму жывіце спакойна. Усё ў нас наладзіцца".

Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў ОршыКіраўнік дзяржавы адзначыў, што па добрай традыцыі адзначае свята Вялікадня ў розных рэгіёнах Беларусі. У гэтым годзе Прэзідэнт наведаў у светлыя велікодныя дні сваю малую радзіму.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму Раства Прасвятой Багародзіцы абраз "Спас Уседзяржыцель" майстра Дзмітрыя Палуянава. На гэтым абразе Ісус Хрыстос у левай руцэ трымае Евангелле, правая - прыўзнята ў благаслаўляючым жэсце. Кіраўнік дзяржавы атрымаў у дар жыватворны абраз "Тайная вячэра", выраблены майстрамі Куцеінскага брацтва.Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў Оршы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс