Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Jul 2016

Лукашэнка: Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзях

Лукашэнка: Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзях

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзях. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны паказчык нашых дасягненняў - гэта клопат аб чалавеку. Мэтанакіраваная палітыка па падтрымцы моладзі, мацярынства і дзяцінства, малазабяспечаных слаёў насельніцтва дабратворна ўплывае на стан грамадства, у прыватнасці, на дэмаграфічную сітуацыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы змаглі істотна павялічыць нараджальнасць і знізіць смяротнасць. Па індэксе чалавечага развіцця Беларусь знаходзіцца сярод 50 найбольш паспяховых дзяржаў".

Лукашэнка: Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзяхКіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сапраўды рэвалюцыйны скачок зрабіла беларуская ахова здароўя. У краіне сталі праводзіць унікальныя аперацыі, аб якіх яшчэ гадоў 15-20 таму даводзілася толькі марыць. "Пры гэтым мы не адступілі ад ранейшых заваёў, што гарантуюць людзям бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Тое ж датычыцца адукацыі і многіх іншых напрамкаў дзейнасці. Гэтым могуць пахваліцца далёка не ўсе развітыя дзяржавы", - адзначыў беларускі лідар.Лукашэнка: Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат аб людзях

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі