Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Dec 2021

Лукашэнка: эканоміка Беларусі зведала беспрэцэдэнтны націск, але мы здолелі захаваць яе рост

Лукашэнка: эканоміка Беларусі зведала беспрэцэдэнтны націск, але мы здолелі захаваць яе рост

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка зведала беспрэцэдэнтны па маштабе і глыбіні націск звонку, але ў краіне здолелі захаваць эканамічны рост. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна ў канцы года такія нарады, на парадку дня - важнейшыя пытанні, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Натуральна, больш за ўсё яна мае тактычны характар, паколькі асноўныя праблемы, якія мы будзем разглядаць, датычацца будучага года. Але, зразумела, не можа быць сёння ніводнага тактычнага пытання, якое не было б нацэлена ў будучыню, - стратэгіі. Як вядома, стратэгія наша вызначана на апошнім Усебеларускім народным сходзе. Там і абазначаны і перспектывы, і канкрэтныя паказчыкі дасягнення гэтых перспектыў", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: спектр вынесеных на нараду пытанняў вельмі шырокі - ад дасягнутых цяпер рэзультатаў, ацэнкі вынікаў бягучага года да мер фінансава-эканамічнай палітыкі, якую Савет Міністраў і Нацыянальны банк прапануюць на наступны год.

"Наша эканоміка зведвае беспрэцэдэнтны па маштабе і глыбіні націск звонку. Агрэсіўныя не толькі рыторыка, але і дзеянні захоўваюцца. А значыць, трэба правесці сур'ёзны аналіз прымаемых намі мер. Думаю, што гэта ўжо зроблена, - сказаў Прэзідэнт. - Аб сённяшніх мерах. Якія з іх у нас былі эфектыўныя, якія не? Якія не даюць чаканага выніку? Што трэба будзе рабіць яшчэ?"

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль у краіне здолелі захаваць эканамічны рост і не дапусціць пераносу большасці праблем на штодзённае жыццё людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі