Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Снж 2016

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасці

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасці

 28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і высокія дасягненні ў любой сферы дзейнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы прадаўжаем узнагароджанне дастойных людзей Беларусі, якія дасягнулі значных поспехаў у мінулым пяцігоддзі. Гэта ўрачыстае мерапрыемства не выпадкова праходзіць напярэдадні Новага года, калі кожны з нас разважае аб тым, чаго ўдалося дасягнуць, а што яшчэ трэба зрабіць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Наша дзяржава высока цэніць шматгадовую карпатлівую працу і высокія дасягненні ў любой галіне і сферы дзейнасці. Тут прысутнічаюць прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны, але ўсіх вас аб'ядноўвае адданасць любімай справе, адказнасць і выключная працавітасць. Думаю, гэтыя якасці з'яўляюцца залогам поспеху ў любым пачынанні".

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасціОрдэнаў і ганаровых званняў удастоены 25 чалавек за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, ажыццяўленне міжнароднай дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё сферы адукацыі, аховы здароўя, мастацтва і культуры.

"Для нас вельмі важна, каб прафесійныя веды і навыкі чалавека заўсёды знаходзілі прымяненне і прыносілі карысць краіне і людзям. Таму з асаблівай удзячнасцю мы адзначаем заслугі работнікаў вытворчага сектара, дзе на першы план выходзяць майстэрства, вопыт і валоданне самымі сучаснымі тэхналогіямі", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасціСярод прадстаўнікоў гэтай сферы - дырэктар Аршанскага станкабудаўнічага завода "Чырвоны барацьбіт" Аляксандр Шульгін, якому прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь". Прадпрыемства прызнана адным з лідараў у вытворчасці тэхналагічнага абсталявання не толькі ў краіне, але і за яе межамі.

Лёгкую прамысловасць прадставіў дырэктар прадпрыемства "Ніць" Беларускага таварыства глухіх Сяргей Кузняцоў. Ён удастоены ордэна Пашаны. "За апошнія гады гэта прадпрыемства змагло нарасціць прыбытак і пашырыць асартымент прадукцыі, а таксама дасягнула высокіх паказчыкаў па энергазберажэнні", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасціЦёплыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў нафтавікам. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны майстар буравой ТАА "Беларуснафта-Сібір" Пётр Курловіч, аператар па здабычы нафты і газу нафтаздабыўнога ўпраўлення "Рэчыцанафта" Васіль Ласіца, бурыльшчык эксплуатацыйнага і разведачнага бурэння свідравін на нафту і газ Светлагорскага ўпраўлення бурыльных работ вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Аляксандр Мядзведзеў.

Асабліва адзначаны дасягненні беларускіх будаўнікоў. Гэту важную галіну прадставіў калектыў "Мінскаўтадар-Цэнтра", на рахунку якога ўдзел у такіх маштабных праектах, як рэканструкцыя аўтадарогі М4 Мінск-Магілёў і будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Генеральнаму дырэктару прадпрыемства Мікалаю Мацюку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь".

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасціПрэзідэнт асобна падкрэсліў поспехі аграрыяў, узнагародзіўшы дырэктара ААТ "Нарачанскія зоры" Генадзя Кучко і трактарыста-машыніста ААТ "Прудзінкі" Уладзіміра Лапкоўскага ордэнам Пашаны.

На цырымоніі таксама прысутнічала вялікая група прадстаўнікоў сілавых структур, сярод якіх ваеннаслужачыя і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" III ступені.

Лукашэнка: Дзяржава высока цэніць карпатлівую працу і дасягненні ў любой сферы дзейнасціЗа значны ўклад у рэалізацыю духоўна-асветных і сацыяльных праектаў, а таксама захаванне і ўзвядзенне праваслаўных храмаў на беларускай зямлі ордэнам Францыска Скарыны Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта расійскага Дабрачыннага фонду святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены Настассю Асіціс. "Глыбокай павагай у нашай краіне карыстаюцца людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё справе міласэрнасці і дапамогі бліжняму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Узнагарод таксама былі ўдастоены прадстаўнікі сфер дзяржаўнага кантролю, адукацыі і аховы здароўя. "Рады бачыць у гэтай зале ўрачоў. Кваліфікаваная медыцынская дапамога для грамадзян з любога кутка краіны, ахова мацярынства і дзяцінства, павелічэнне працягласці жыцця людзей - гэта прыярытэты сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы", - заявіў Прэзідэнт.

 За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены 27 чалавек.

Залатыя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў Андрэй Праневіч, Уладзімір Ізотаў і Ігар Бокій, а таксама залаты прызёр летніх Алімпійскіх гульняў Уладзіслаў Ганчароў і шэраг трэнераў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. Ордэна Пашаны ўдастоены бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка і Вольга Худзенка, сярэбраныя прызёры летняй Алімпіяды Дар'я Навумава і Марыя Мамашук.

Трэнер-урач нацыянальнай каманды па кулявой стральбе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Валерый Белан і галоўны трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Марыя Грыгаран узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

"Напэўна, за бягучы год гэта самае масавае, прадстаўнічае ўзнагароджанне. Яшчэ раз хачу павіншаваць вас з гэтымі вялікімі дасягненнямі. Але галоўнае, можа, нават не гэта ваша сённяшняя ўзнагарода. Галоўнае, каб гэта быў першы або чарговы крок да атрымання новых узнагарод. Я быў бы шчаслівы, калі б мне ўдалося сустрэцца няхай не з кожным з вас (а лепш з кожным), то з некаторымі ў гэтай зале і ўручыць вам заслужаныя высокія ўзнагароды нашай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт шчыра павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам і светлым святам Ражджаства Хрыстовага, пажадаў, каб высокая ацэнка іх заслуг прыносіла радасць напярэдадні гэтых цудоўных свят і стала стымулам для новых здзяйсненняў у будучым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі