Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Кст 2018

Лукашэнка: дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою ў Беларусі

Лукашэнка: дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою ў Беларусі

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою на беларускай зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою на нашай зямлі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але ваша задача не даць шанцу нават на спробу выкарыстоўваць ваш розум, інтэлект і энергію ў разбуральных мэтах. Вы стваральнікі, павінны імі быць. Гэта ваш генетычны код, калі хочаце. Прыродай і спадчыннасцю ў кожным з вас першапачаткова закладзена вялікая ўнутраная сіла дабра. І мы, славяне, гэтым ад многіх адрозніваемся".

Прэзідэнт канстатаваў, што ўсе факты, звязаныя з асноўнымі вехамі развіцця камсамольскага руху, не выклікаюць ніякага сумнення, іх нельга перапісаць або ўтаіць, яны назаўсёды засталіся ў гісторыі. "Але паняцці дружбы, братэрства, адзінства, любові да Радзімы, веры ў будучыню, якія сталі гімнам Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, і праз 100 гадоў не страцілі сваёй актуальнасці. Таму, калі распаўся саюз і новыя дзяржавы перакрэслілі слаўную гісторыю камсамола, мы падхапілі яго сцяг і перадалі сваім дзецям, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Наш здабытак у тым, што толькі мы, няхай у іншым выглядзе, пад іншай назвай, захавалі нашу маладзёжную арганізацыю. Мы былі першыя, хто пайшоў гэтым шляхам. А сёння за намі ідуць і іншыя, і вялікая Расія таксама прыйшла да разумення гэтага".

Ствараючы маладзёжную арганізацыю, у Беларусі нічога не выдумлялі, а ўзялі за аснову сувязь пакаленняў, пераемнасць, гістарычную памяць, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Вы павінны ведаць і помніць, што з'яўляецеся наследнікамі герояў, што трэба жыць так, каб не было сорамна перад іх памяццю. Берагчы праўду аб гераічным мінулым, расказваць яе падрастаючаму пакаленню, потым - сваім дзецям. Захаваць мір і адзінства, завешчаныя нам камсамольцамі. Прадоўжыць іх справу - жыць і працаваць у імя шчасця і дабрабыту будучых пакаленняў", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пабудавана моцная, суверэнная дзяржава, былі захаваны лепшыя дасягненні адыходзячай эпохі, каб новыя пакаленні нараджаліся і раслі ў мірнай, незалежнай краіне, ведалі свае карані, разумелі традыцыі і паважалі гісторыю.

"Так і здарылася. Мы выхавалі дастойнае пакаленне. Але, на жаль, у глабальным і маральным сэнсе свет не стаў лепшым. Барацьба дабра і зла не спыняецца. Яна пранікае ў духоўную, сацыяльную, эканамічную і палітычную сферы. Праз кнігі, навіны, фільмы, рэкламу, моду. Гэта фронт, дзе не страляюць, але таксама б'юць на паражэнне - толькі праз свядомасць людзей. Гэта самае небяспечнае і самае страшэннае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Не страціць у такой бітве сваё маральнае аблічча, свой свет - гэта подзвіг, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Задача моладзі, паводле яго слоў, - адстойваць высокія ідэалы сумленнасці і справядлівасці, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці ў свеце скептыкаў і цынікаў, у свеце канфліктаў і войнаў, якія няхай і не закранулі беларускую зямлю, але падышлі вельмі блізка да яе межаў. "Наша з вамі задача - уберагчы гэты кавалачак ад узрушэнняў, бо няма дзе будзе жыць ні нам, ні вам, ні тым больш нашым дзецям", - сказаў Прэзідэнт.

"І калі прасочым храналогію вядомых трагічных падзей, то ўбачым, што кропкай адліку многіх стала мэтанакіраванае маніпуляванне свядомасцю моладзі. І ўсюды ў гэты працэс зацягвалі моладзь, і яна ішла. Таму што моладзь, якімі б вы ні былі, вы яшчэ нявопытныя, у вас няма гэтай жыццёвай сілы, якую вы набываеце з часам", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі