У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Сак 2016

Лукашэнка ўдзячны Славеніі за пазіцыю адносна Беларусі пры абмеркаванні праблем з ЕС

Лукашэнка ўдзячны Славеніі за пазіцыю адносна Беларусі пры абмеркаванні праблем з ЕС

25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Славеніі за пазіцыю адносна Беларусі пры абмеркаванні праблем з Еўрасаюзам. Аб гэтым ён сёння заявіў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'яўцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё хачу падзякаваць за тую пазіцыю, якую ў апошнія гады займала Славенія адносна Беларусі, у прыватнасці, пры абмеркаванні праблем з ЕС, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы людзі ўдзячныя і бачым усё - пачынаючы ад гэтых палітычных пытанняў і заканчваючы звычайнымі адносінамі паміж людзьмі. Я маю на ўвазе ваша добрае стаўленне да беларускіх дзяцей з пацярпелых чарнобыльскіх раёнаў, якіх вы пастаянна запрашаеце на адпачынак, аздараўленне".

"Не думаю, што ў нас былі ці будуць нейкія праблемы на палітычным, дыпламатычным узроўні або ў адносінах паміж людзьмі. Тут абсалютна няма праблем і не будзе, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Была нейкая паўза па вядомых і нам, і вам прычынах. Мы лічым, што Славенія да гэтага ніякага дачынення не мае".

Пры гэтым ён адзначыў, што фундаментам двухбаковых адносін з'яўляецца эканоміка. "Я гавару пра эканоміку не таму, што тут ёсць нейкія праблемы. Мы супрацоўнічаем з прадстаўнікамі славенскага бізнесу, з усімі тымі, хто хацеў бы з намі супрацоўнічаць", - заўважыў Прэзідэнт.

Лукашэнка ўдзячны Славеніі за пазіцыю адносна Беларусі пры абмеркаванні праблем з ЕСРазам з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з рэспублікамі былой Югаславіі заўсёды былі добрыя адносіны. І многаму, у тым ліку рыначным адносінам, можна тады было вучыцца ў Югаславіі. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі захаваліся самыя цёплыя, добрыя пачуцці адносна рэспублік былой Югаславіі, у тым ліку Славеніі. "У беларускага народа і мяне асабіста склалася вельмі добрае меркаванне аб гэтым квітнеючым кавалачку зямлі, аб славенцах, і гэта, вядома, накладвае сур'ёзны адбітак на двухбаковыя адносіны ў добрым сэнсе слова", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Каб надаць стабільнасць эканамічным адносінам, трэба было б мець некалькі буйных сумесных праектаў, можа 3-4, яны ў прынцыпе вырысоўваюцца, каб вельмі цесна звязаць дзве краіны, каб потым ужо нават Еўрапейскі саюз не змог на гэта паўплываць, таму што асновай усяго з'яўляецца эканоміка", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова і ў далейшым супрацоўнічаць са Славеніяй на ўзаемавыгадных умовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс