У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Ліс 2016

Лукашэнка ўдзячны Славакіі за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС

Лукашэнка ўдзячны Славакіі за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС

25 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзячны Славакіі за нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю пазіцыю вашай краіны ў няпростыя для нас часы, калі было сур'ёзнае недастатковае разуменне ў Еўропе, якая Беларусь, якая ў нас палітыка, як мы тут жывём і працуем. Ваша краіна даводзіла да ведама кіраўніцтва ЕС сапраўднае становішча Беларусі", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Вы зрабілі нямала, каб у нас з ЕС былі нармалізаваны адносіны. Я вам за гэта вельмі ўдзячны".

Старшыня урада Славакіі Роберт ФіцАляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь актыўна супрацоўнічае са Славакіяй, асабліва ў сферы рэалізацыі сумесных праектаў. Ён запэўніў, што беларускі бок зробіць усё неабходнае, каб пры роўных умовах прыярытэт быў аддадзены славацкаму бізнесу.

Прэзідэнт выказаў надзею, што візіт славацкай дэлегацыі стане новай ступенню ў развіцці адносін паміж Беларуссю і Славакіяй. Ён адзначыў, што гатовы абмеркаваць са славацкім бокам усе важныя для двухбаковага супрацоўніцтва пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс