Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2021

Лукашэнка: Дзень Незалежнасці ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду

Лукашэнка: Дзень Незалежнасці ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне суайчыннікам з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў глыбокі сімвалізм таго, што дата святкавання Дня Незалежнасці гістарычна звязана з днём вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, цаніць нацыянальную еднасць, змагацца за дзяржаўнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітасці і самаадданасці. "За намі стаяць многія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці. Гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, толькі беражліва захоўваючы памяць пра герояў і прымнажаючы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі і самі вызначаць уласны лёс.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці.

Галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі.

Глыбока сімвалічна, што гэта дата гістарычна звязана з днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, цаніць нацыянальную еднасць, змагацца за дзяржаўнасць.

Беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітасці і самаадданасці. За намі стаяць шматлікія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці. Гэтак жа, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі.

Перакананы, толькі беражліва захоўваючы памяць пра герояў і прымнажаючы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі і самі вызначаць уласны лёс.

Са святам, дарагія сябры!

Жадаю вам моцнага здароўя, міру і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка.

3 ліпеня 2021 г.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі