Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Врс 2026

Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства - гэта свята самабытнай нацыянальнай культуры

Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства - гэта свята самабытнай нацыянальнай культуры

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе гасцей свята прымае гасцінны Касцюковіцкі раён - край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.

"Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства - традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны.

Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.

Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына - край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.

Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі