Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Крс 2016

Лукашэнка: Дасягненні саюзнага будаўніцтва будуць садзейнічаць далейшаму развіццю стратэгічнага партнёрства

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот беларусам і расіянам з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Два дзесяцігоддзі таму ў поўнай адпаведнасці з воляй нашых брацкіх народаў быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак унікальнаму інтэграцыйнаму праекту Саюзнай дзяржавы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Ажыццяўляючы яго, мы захавалі адзінства гуманітарнай, культурнай, адукацыйнай, моўнай і эканамічнай прасторы ад беларускага Брэста да расійскага Уладзівастока. Вырасла новае, постсавецкае пакаленне грамадзян, для якіх каштоўнасці нашай дружбы такія ж непарушныя, як і раней".

На думку старшыні ВДС, карпатлівая работа па захаванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы грунтуецца на глыбокім даверы і павазе і дае імпульсы развіцця ўсяго спектра двухбаковых узаемаадносін. Сёння цесная каардынацыя знешнепалітычных намаганняў нашых краін дае магчымасць не толькі паспяхова падтрымліваць адна адну на міжнароднай арэне, але і ўмацоўваць глабальную стабільнасць, садзейнічаць станаўленню справядлівага ўладкавання свету. Беларуска-расійскае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва служыць гарантам бяспекі нашых дзяржаў, эфектыўным сродкам процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам.

"Фундаментам саюзнага будаўніцтва з'яўляюцца двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны. Устойлівае і ўзгодненае развіццё нашых узаемадапаўняльных эканомік пацвярджае правільнасць узятага курсу на інтэграцыю і кааперацыю, на свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і рабочай сілы, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Унікальнасць саюзнага праекта ў тым, што нам удалося не толькі захаваць савецкую вытворчую кааперацыю, а значыць, і сотні тысяч рабочых месц, але і пераасэнсаваць узаемадзеянне ў прамысловай галіне ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эканамічнай кан'юнктуры, стварыць запатрабаваныя на рынку сумесныя прадукты і тэхналогіі. Прыклад Саюзнай дзяржавы ў многім стаў арыенцірам для інтэграцыі ў еўразійскім фармаце. Інавацыйны вопыт беларуска-расійскай інтэграцыі ў рамках "двойкі" мы з нашымі партнёрамі па "пяцёрцы" актыўна выкарыстоўваем у працэсе станаўлення ЕАЭС".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сённяшнія бясспрэчныя дасягненні саюзнага будаўніцтва будуць садзейнічаць далейшаму развіццю і паглыбленню ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства.

"Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Ад усёй душы жадаю здароўя, дабрабыту і працвітання вашым сем'ям, родным і блізкім! Няхай у нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі