Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Кст 2019

Лукашэнка даручыў забяспечыць медыкаў самым сучасным абсталяваннем

Лукашэнка даручыў забяспечыць медыкаў самым сучасным абсталяваннем

30 кастрычніка, Мінскі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць урачоў самым сучасным медыцынскім абсталяваннем. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае - аснасціць сучасным медыцынскім абсталяваннем і тэхнікай урачоў. Каб яны мелі самае сучаснае абсталяванне, як у Германіі, Ізраілі і гэтак далей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І не дай бог, у наступным годзе недзе будзе прастойваць якая-небудзь дарагая тэхніка".

У той жа час Прэзідэнт адзначыў: ён не асабліва азадачаны тым, што беларускія ўрачы будуць мігрыраваць у іншыя краіны. "Вазьміце, колькі прыязджае да нас у клінікі не толькі нашых суайчыннікаў з Ізраіля, а проста ўрачоў, якія там выраслі. Яны валодаюць пэўнымі навыкамі і прыязджаюць да нас на некаторы час. З Амерыкі вельмі шмат, асабліва па сардэчна-сасудзістых захворваннях", - канстатаваў ён.

Як паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, у Беларусі колькасць урачоў павялічваецца, таму патрэбнасць айчыннай сістэмы аховы здароўя ў спецыялістах будзе закрыта ў бліжэйшыя гады. "Па зарплаце тэндэнцыю пераламалі. Думаю, кадры мы ўтрымаем", - заявіў ён. Міністр нагадаў аб праграме павышэння зарплат для медработнікаў.

"Не багатыя, але і не жывём бедна. Мы, вядома, будзем прытрымлівацца гэтай лініі, і да 2025 года ў нас будзе двайная зарплата ва ўрачоў", - запэўніў кіраўнік дзяржавы. Але ўсё ж, на яго думку, больш важна наяўнасць сучаснага абсталявання. "Трэба так зрабіць, каб наш урач быў аснашчаны, як замежны", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту далажылі аб развіцці ў краіне сістэмы аховы здароўя ў цэлым, а таксама аб стане і перспектывах развіцця РНПЦ анкалогіі. Паводле слоў міністра, у краіне ўдалося знізіць паказчыкі смяротнасці, што сведчыць аб эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя. У той жа час уладу непакоіць зніжэнне нараджальнасці, прычынамі якога, на яго думку, сталі дэмаграфічны крызіс і змяненні ў менталітэце: жанчыны сталі пазней нараджаць.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці даюць прынятыя меры па падтрымцы шматдзетных сем'яў эфект. "Мы баімся парушыць гэту тэндэнцыю, але яна станоўчая. Колькасць шматдзетных павялічваецца, і даволі істотна", - адказаў Уладзімір Каранік.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць зніжэння дзіцячай смяротнасці і клопату аб здароўі маці. "Смерць маці - гэта надзвычайная акалічнасць. Гэтага ў нашай краіне быць не павінна. Гэта абсалютны прыярытэт", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі