Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Чэр 2018

Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць пераразмеркавання асабовага складу паміж арміяй і пагранслужбай

Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць пераразмеркавання асабовага складу паміж арміяй і пагранслужбай

1 чэрвеня, Дзівін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць пераразмеркавання асабовага складу паміж арміяй і пагранслужбай. Аб гэтым ён заявіў сёння пры наведванні пагранзаставы "Дзівін" у Кобрынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб аптымізацыі ў Беларусі колькасці ваенных структур, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў іншы падыход для органаў пагранслужбы. "Можа, нам не трэба імкнуцца вельмі ўжо скарачацца ў пагранвойсках. Усё ж такі яны тут пастаянна ў баявой гатоўнасці. І абучэнне дай бог. І для будучага яны ўсё ж такі людзям даюць больш навыкаў, хаця б для звычайных мотастралкоў. Можа, нам недзе арміі крыху скараціцца на 2-3 тыс., пакінуўшы ім (пагранічнікам. - Заўвага БЕЛТА) гэту колькасць. Няхай яны будуць на кожнай заставе па 5-10 чалавек. Не лішнія, а каб больш свабодна служыць у якім-небудзь рэзерве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, галоўная мэта заключаецца ў больш эфектыўнай падрыхтоўцы ваеннаслужачых. Акрамя таго, ёсць і іншыя плюсы. "Тут на заставе яны жывуць, як дома. Няма гэтай усялякай дзедаўшчыны, нестатутных адносін", - адзначыў ён.

"Мы ж сёння не ваюем - мы рыхтуем людзей, абучаем. Гэта вельмі вялікая работа, якую мы павінны правесці па пераразмеркаванні разам з арміяй асабовага складу органаў пагранслужбы, - заявіў Прэзідэнт. - Калі яны змогуць гэта зрабіць, і гэта для дзяржавы выгадна, і гэта будзе на перспектыву, значыць, мы пойдзем гэтым шляхам. Тут ваеннаслужачых абучаць лепш, чым у арміі. Сістэма іншая, і іх менш".

Да гэтага пытання і свайго даручэння вывучыць магчымасць адпаведных пераўтварэнняў Аляксандр Лукашэнка вяртаўся некалькі разоў у час наведвання пагранзаставы, у прыватнасці пры аглядзе выкарыстоўваемай тэхнікі і ўзбраення, дзе Прэзідэнту паказалі лёгкабраніраваны аўтамабіль, што паступіў нядаўна. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах пры ўзнікненні ўзброенага сутыкнення перш за ўсё спатрэбяцца мабільныя падраздзяленні, а адпаведна і падрыхтаваныя ваенныя кадры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі