Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Снж 2018

Лукашэнка даручыў распрацаваць канцэпцыю развіцця Мінска як "разумнага горада"

Лукашэнка даручыў распрацаваць канцэпцыю развіцця Мінска як

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з актывам Мінска даручыў распрацаваць канцэпцыю развіцця сталіцы як "разумнага горада", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Распрацуйце канцэпцыю развіцця Мінска як "разумнага горада", прынамсі, на пяцігадовую перспектыву. Вызначце ў ёй бачанне развіцця тэхналогій, канкрэтныя праекты, спосабы іх рэалізацыі і фінансавання", - даручыў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў Беларусі ўзялі курс на развіццё ІТ-краіны. І гарады, у першую чаргу сталіца, павінны адпавядаць гэтаму статусу. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў Мінска ёсць усе рэсурсы, каб хутчэй за іншых справіцца з задачамі лічбавай трансфармацыі і пераўтварэння ў "разумны горад".

"Пакуль работа тут не вядзецца. Помніце, што ў цэнтры - чалавек і яго камфорт. Усё павінна быць прадумана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі