Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Крс 2020

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу на фоне каранавіруса

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу на фоне каранавіруса

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу на фоне каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не хачу сказаць, што выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў. Але надышоў час скарбоначку развязаць, укласці ў бізнес тыя запасы, якія ёсць. Падтрымаем тых, хто хоча, каб яго падтрымалі, і другое - таго, хто ўложыцца сам. А калі ён склаў рукі, у яго недзе ў афшорах грошы, і думае, што мы яму забяспечым светлую будучыню, няхай нават не разлічвае. Трэба варушыцца ўсім. Але гэта твой бізнес, ты яго ратуй, а мы падставім плячо, калі ў нас будзе такая магчымасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даручыў ураду, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў бізнесу, калі такая падтрымка будзе неабходна.

"Нехта хайпуе, нехта яшчэ нешта робіць у інтэрнэце. Наша справа - працаваць. Пройдзе крыху часу, і людзі ацэняць і зразумеюць, хто чаго варты, - заявіў Прэзідэнт. - Мы ніякі бізнес не закрывалі".

Ён у гэтым плане з дадатнага боку адзначыў кампанію "Сервалюкс", арганізацыі якой наведаў у Смалявіцкім раёне. "Я прыехаў на гэта прадпрыемства, кіраўнік Яўген Баскін не папрасіў ні аб якой падтрымцы. Таму што ён працуе, і на яго добрую прадукцыю ёсць попыт. Калі ласка, працуйце і зарабляйце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі ў кагосьці ёсць бізнес і нейкія праблемы... А праблемы ў нас у каго - рэстараны, атэлі, авіяперавозчыкі, - прывёў прыклад Прэзідэнт. - Калі ты хочаш быць уладальнікам рэстарана, то ты, калі ласка, калі да цябе людзі не ходзяць (мы рэстараны таксама не закрываем), што робяць кітайцы і нават расіяне: яны дадому развозяць ежу. І палічылі ўжо, што гэта добрая рэнтабельнасць. Ну няхай рэнтабельнасць, сёння не да раскошы. Ты пастарайся захаваць свой бізнес".

"Я сказаў пра авіяперавозчыкаў. Па аўтамабільных перавозчыках і чыгуначных мы граніцы не закрывалі. Транзіт ажыццяўляем. Вось параўнайце рэстаран, дзе можна ежу гатаваць і разносіць людзям, і авіяперавозкі. Яны што, вінаватыя, што сёння не лятаюць самалёты? Не. Дарэчы, амерыканцы і з нашай дапамогай вывозяць сваіх людзей з поўдня праз наш аэрапорт - туды, на Швецыю, Брусель і да Амерыкі, мы ім прапанавалі. Мы ім прапанавалі свае паслугі і самалёты. У нас добрыя новыя самалёты стаяць. Яны нам удзячныя за гэта. Гэта значыць, наколькі можна, шукаем работу ўсюды", - расказаў беларускі лідар.

"Але гэта не іх віна - авіяперавозчыкаў. Ён адзін у нас буйны (размова пра "Белавію". - Заўвага БЕЛТА). І перш за ўсё мы іх падтрымаем. Няхай бізнесмены, так званыя малыя і сярэднія, не крыўдзяцца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін прыклад - "БЕЛАЗ", які ў цяперашняй сітуацыі з вялікай цяжкасцю можа рэалізоўваць сваю прадукцыю. "Але там тысячы людзей. Жодзіна трымаецца на БЕЛАЗе. Як вы думаеце, вы рэстаран сёння будзеце падтрымліваць ці БЕЛАЗ. Вядома, вытворцу будзем падтрымліваць перш за ўсё", - сказаў Прэзідэнт.

"Яшчэ раз падкрэсліваю: мы падтрымаем толькі тых, хто перш за ўсё сам сябе будзе старацца падтрымаць і захаваць свой бізнес. Калі ён са сваіх запасаў будзе інвесціраваць у свой бізнес, будзе ў гэтай сітуацыі старацца знайсці новыя шляхі для работы, будзе дыверсіфікавацца. Вось формула: думай перш за ўсё ты за свой бізнес, а потым прыходзь да дзяржавы. А падтрымку ўсім, каму трэба, па меры магчымасці, сумленна і справядліва мы акажам", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі