Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Крс 2022

Лукашэнка даручыў неадкладна разгортваць работу па нарматворчасці ў развіццё новай Канстытуцыі

Лукашэнка даручыў неадкладна разгортваць работу па нарматворчасці ў развіццё новай Канстытуцыі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра юстыцыі Сяргея Хаменку, даручыў неадкладна разгортваць работу па нарматворчасці ў развіццё новай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Хаменка на пасадзе міністра юстыцыі працуе крыху больш за паўгода. Але, адзначыў Прэзідэнт, нагрузка на дзяржслужачых у Беларусі вялікая, а значыць, тэрмін службы можна павялічваць удвая.

"Мы з вамі дамаўляліся, што вы свежым вокам паглядзіце на Мінюст. І як чалавек, можа, не так звязаны з нарматворчасцю і асабліва кантролем, арганізацыяй нарматворчага працэсу, падумаеце над тым, як удасканаліць работу Міністэрства юстыцыі, - нагадаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б пачуць, якая сітуацыя, якая выканальніцкая дысцыпліна ў вашым ведамстве і як працуюць кадры. Кадравая работа пытаннем нумар адзін заўсёды была, ёсць і будзе. Ваш пункт гледжання ў сувязі з гэтым".

Разам з Сяргеем Хаменкам на даклад да Аляксандра Лукашэнкі прыйшла і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што нядаўна былі прыняты змяненні ў Канстытуцыю Беларусі, такім чынам створаны "новы каркас дзяржавы ў сферы законаў і заканатворчасці". "Зразумела, мы павінны былі даўно палічыць, колькі нам патрэбна змяненняў і дапаўненняў, колькі законаў прыняць у развіццё той Канстытуцыі, якая прынята на рэферэндуме і сёння дзейнічае. Гэту работу трэба неадкладна разгортваць, - паставіў задачу Прэзідэнт. - Вам абодвум давядзецца гэтым займацца перш за ўсё. Мы ўсе будзем да гэтага працэсу мець дачыненне, таму што нарматворчасць не можа залежаць толькі ад двух чалавек або ж ад двух ведамстваў. Гэта выключана. Уся краіна павінна займацца гэтымі працэсамі".

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як бачаць гэту работу ў Міністэрстве юстыцыі і калі плануецца яе пачаць. Прэзідэнт заўважыў, што заканадаўства павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй на працягу двух гадоў, і гэты час праляціць вельмі хутка. "Таму трэба асноўныя законы прымаць цяпер", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі