Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Лют 2016

Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю

"Гэта значыць трэба гэту галіну зрабіць нармальнай, карыснай для дзяржавы і для людзей і прапісаць нармальныя правілы, каб і гандляры на нас не крыўдзіліся, яны патрэбны, і каб народ перш за ўсё быў задаволены той сістэмай, якая ў нас павінна ісЛукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлюнаваць"9 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба стварыць нармальную сістэму гандлю ў нашай краіне. Калі гэта будзе штосьці з савецкага гандлю, дык калі ласка, вы гэтага не бойцеся. Калі нехта перашкаджаць будзе - здыміце трубку, пазваніце непасрэдна мне, я вас заўсёды падтрымаю. Трэба ў кагосьці забраць, як урад прапануе, функцыі ў частцы антыманапольнай службы - калі ласка. Я не супраць. Таму што мы ўсё, што якім-небудзь органам не патрэбна, скідваем у Мінэканомікі. Ім няма калі будзе займацца канкрэтнымі пытаннямі, - адзначыў Прэзідэнт. - Таму, калі вы возьмеце антыманапольную службу сабе, калі возьмеце інспекцыю па кантролі за цэнаўтварэннем, за арганізацыяй гандлю, - калі ласка".

Аляксандр Лукашэнка лічыць гандаль важнай сферай эканомікі, якая застаецца пакуль без належнага кантролю.

Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю"І я хацеў бы, каб новы міністр не лічыў, што гандаль, у прынцыпе, сёння ледзь не патрэбны і павінен быць невядома які, а ўзяўся за справу і арганізаваў гэту сістэму пасрэдніцтва паміж вытворцам і спажыўцом такім чынам, каб яны мелі сваё, але заробленае. Каб тыя, хто стварае тавар, меў сваё ад той цаны, якая сёння даходзіць да спажыўца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт параіў міністру адысці ад усіх канонаў і стварыць "нармальную сістэму, якая давала б магчымасць арганізаваць прыватны і дзяржаўны гандаль". "Нічога не забараняецца. Але трэба арганізаваць так і прапісаць нармальныя правілы, за якія ніхто не мае права выйсці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў таксама звярнуць увагу на работу пасрэднікаў. Паводле яго слоў, у гэтай сферы апошнім часам адзначаюцца буйныя правапарушэнні: "недзе за бясцэнак за мяжой купілі, тут да 200-300 працэнтаў даражэй прадалі, грошы вывелі ў афшор". Прэзідэнт дадаў, што не трэба забываць і пра гандаль па экспарце, на знешніх рынках.

Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю"Гэта значыць трэба гэту галіну зрабіць нармальнай, карыснай для дзяржавы і для людзей і прапісаць нармальныя правілы, каб і гандляры на нас не крыўдзіліся, яны патрэбны, і каб народ перш за ўсё быў задаволены той сістэмай, якая ў нас павінна існаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў на працягу першага квартала стварыць неабходную прававую базу для дзейнасці міністра гандлю.

Уладзімір Калтовіч у сваю чаргу далажыў, што ў галіне занята 14 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва. Доля ў ВУП складае 12,5 працэнта. Гандаль у асноўным знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (75 працэнтаў), дзяржаўная складае толькі 8 працэнтаў. Расце доля буйных сетак - яны складаюць у тавараабароце 64 працэнты. Паводле слоў міністра, па меры развіцця гандаль выходзіць з рынкаў. Так, за 10 гадоў удзельная вага рынкаў знізілася з 37 працэнтаў да 18 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі