Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Крс 2017

Лукашэнка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір"

Лукашэнка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У час адкрытай размовы галоўная ўвага была ўдзелена тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця інтэграцыйных структур.

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб стане і перспектывах беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2017", вынікі нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на актуальныя пытанні аб забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне і барацьбе з тэрарызмам у свеце.

МТРК "Мір" створана ў 1992 годзе для асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД, фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй. Сёння кампанія аб'ядноўвае тэлеканалы "Мір", "Мір 24", "Мір HD", радыё "Мір", інфармацыйны партал www.mir24.tv і шматфункцыянальную спадарожнікавую сістэму "Мір - Тэлепарт".

Тэлеканал "Мір" знаёміць гледачоў з сучасным жыццём і гісторыяй краін постсавецкай прасторы. Вяшчанне ажыццяўляецца кругласутачна на тэрыторыі 13 дзяржаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія). Патэнцыяльная аўдыторыя - больш за 130 млн чалавек.

Лукашэнка: Пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план

Лукашэнка: Пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам

Лукашэнка: Заходнія палітыкі павінны паглядзець на сваю "дэмакратыю", перш чым крытыкаваць Беларусь

Лукашэнка: Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі не збіраецца ні на каго нападаць, але свайго не аддадзім

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі