VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Крс 2020

Лукашэнка чакае ад урада выканання асноўных паказчыкаў у эканоміцы

Лукашэнка чакае ад урада выканання асноўных паказчыкаў у эканоміцы

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад урада выканання асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нельга ўпадаць у крайнасці. Нельга спыняць работу ключавых галін эканомікі. Жыццё паказала літаральна праз месяц-паўтара, што мы мелі рацыю. Цяпер ужо ўсе гавораць больш аб эканоміцы, як будзем жыць далей, аб тым, што 350 мільёнаў (ці тое яшчэ будзе) людзей у свеце будуць галадаць. А я паўтара месяца таму рубам паставіў пытанне. Сёння ўжо ніхто не крытыкуе за гэта. Усе абдумаліся: трэба эканоміку паднімаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на рэкорднае падзенне цэн на нафту: яе кошт літаральна наблізіўся да нуля - такога ніколі не было. "Таму эканоміка перш за ўсё. У нас няма іншых крыніц для жыцця, акрамя працы нашых людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Згодна са справаздачнымі данымі, ВУП за першы квартал знізіўся на 0,3 працэнта. Ніякага адабрэння спаду ВУП не можа быць і не будзе, таму настройвайцеся на выкананне тых планаў, якія перад намі ёсць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Наша невялікая эканоміка, у якой няма сыравіннай падушкі бяспекі, была вымушана парыраваць адначасова некалькі ўдараў".

Ён растлумачыў, што ў пачатку года Беларусь адчула нафтавыя абмежаванні з боку бліжэйшага партнёра, затым адбыліся разрыў існуючых эканамічных сувязей і закрыццё граніц, а пасля пачалася барацьба з эпідэміяй COVID-19.

Прэзідэнт падкрэсліў: у гэтых умовах трэба ўтрымацца і не зваліцца па асноўных паказчыках эканамічнага развіцця, чаго гэта ні каштавала б. Гэта задача перш за ўсё ўрада. "Усімі сіламі неабходна захаваць давер людзей да праводзімай эканамічнай палітыкі. Трэба захаваць цэнавую ўстойлівасць прынамсі на самыя важныя для людзей тавары і паслугі. Ураду не трэба ўмешвацца ў дзейнасць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Няхай міністр са сваімі падначаленымі прымае рашэнні. І галоўнае - мы павінны забяспечыць занятасць. Трэба стымуляваць людзей, каб яны працавалі, стымуляваць малы бізнес", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу: нягледзячы на невялікі спад ВУП, рэальныя даходы насельніцтва за першы квартал выраслі на 7,1 працэнта. "Гэта добры рост. Дай бог па годзе гэта захаваць", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход