Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Сак 2016

Лукашэнка: Будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх

Лукашэнка: Будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх10 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню пытанняў развіцця пенсійнай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што сярэдняя працягласць жыцця ў краіне павялічылася ў параўнанні з 90-мі гадамі мінулага стагоддзя. "Таму 55-60 гадоў - гэта нармальны ўзрост. І скажы жанчыне, што яна старая ў 55 гадоў або пенсіянерка! Слухайце, пакрыўдзіцца! А калі мы прапануем: калі ты не старая, не пенсіянерка, давай папрацуй - іншая нейкая думка. У 60 гадоў мужык - гэта конь, на якім можна яшчэ араць і плугам не ў адзін корпус, а трохкорпусны зачапіць і пацягне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Не хачу ўжо тут гаварыць пра нашых праслаўленых прадстаўнікоў сілавых структур, якія сёння ў прынцыпе ў 45 гадоў могуць пайсці на пенсію. Больш за 90 працэнтаў могуць пайсці ў 45 гадоў на пенсію. І што ж гэта за пенсіянер у 45 гадоў?! Лічу, будзе справядліва, калі пытанне павышэння пенсійнага ўзросту закране ўсіх", - лічыць Прэзідэнт.

Лукашэнка: Будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіхАляксандр Лукашэнка адзначыў, што знаходзіцца паміж двума меркаваннямі: прапановамі ўрада па павышэнні пенсійнага ўзросту, заснаванымі на эканоміцы, і думкай народа - з іншага боку.

"Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што людзі актыўна абмяркоўваюць гэту злабадзённую тэму. Пры гэтым галоўны пасыл - усе хочуць, каб пенсіі павышаліся і забяспечвалі нармальны ўзровень жыцця, а вось якім чынам дасягнуць гэтага, тут меркаванні часта разыходзяцца.

"Я сёння знаходжуся між дзвюх пазіцый. Па-першае, урад прапануе пенсійную сістэму значна ўдасканаліць. Прапановы ёсць розныя, пачынаючы ад расійскага ўзору, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Размова ідзе аб павышэнні пакуль пенсійнага ўзросту, а затым і, магчыма, рэфармавання ў цэлым усёй сістэмы, дашліфоўкі або змяненняў некаторых напрамкаў. Гэта адна пазіцыя, пазіцыя ўрада".

"З іншага боку - насельніцтва. Скажу адкрыта, паводле маіх даных (я ўпэўнены, што яны дакладныя), мы пакуль не дасягнулі пераважнай большасці сярод насельніцтва, якое падтрымлівала б гэту прапанову ўрада аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Мы блізкія да палавіны. І людзі адгукаюцца на нашы прапановы, просьбы, няхай нават марудна, але пасля таго, як мы ім тлумачым, расказваем, рэкамендуем, яны разумеюць, аб чым ідзе размова. Беларусы - людзі дасведчаныя", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Будзе справядліва, калі павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх"Я знаходжуся паміж двума патокамі меркаванняў: прапановы ўрада, заснаваныя на эканоміцы (і абсалютна тут я з імі салідарны), і меркаваннем народа, да якога я не прыслухоўвацца не магу", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Я доўга думаў над гэтай праблемай і буду зыходзіць з аднаго прынцыпу, якім я карыстаюся заўсёды: не працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, эканоміцы, павінны кіраваць намі, а мы павінны кіраваць гэтымі працэсамі. І калі сітуацыя цярпіма, можна цярпець, але калі яна набліжаецца да таго рубікона, які немагчыма дапусціць і перайсці, значыць, трэба прымаць рашэнне, каб потым гэтыя працэсы не кіравалі намі, таму што гэта будзе сабе даражэй як у палітыцы, эканоміцы, так і ў фінансах", - лічыць беларускі лідар.

"Таму хацеў бы, каб і на гэта пытанне ўрад сёння адказаў: мы падышлі ўжо да таго сур'ёзнага моманту, калі трэба прымаць рашэнне, або яшчэ сітуацыя цярпіма, з пункту гледжання эканомікі, выключна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Трэба ўважліва і ўсебакова разгледзець усе аспекты тэмы, якую абмяркоўваем, і выпрацаваць найбольш аптымальныя варыянты, каб наша пенсійная сістэма была надзейная і працавала без збояў на карысць людзей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі