Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2015

Лукашэнка: Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам

Лукашэнка: Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне павіншаваў суайчыннікаў з гэтым вялікім і свяшчэнным для кожнага святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У гэты свяшчэнны дзень мы поўныя пачуцця асаблівай удзячнасці да воінаў-вызваліцеляў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з нацызмам, - гаворыцца ў віншаванні. - Свята 9 Мая непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, выратавалі свет ад карычневай чумы, абаранілі Айчыну, а затым самааддана ўзнялі краіну з руін і попелу. Подзвіг савецкага народа на стагоддзі застанецца ў памяці ўсяго чалавецтва".

"Сёння мы таксама смуткуем аб бязмерных ахвярах вайны. Нас аб'ядноўвае горыч страт, што закранула практычна кожную сям'ю. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, бясконцымі нягодамі і стратамі. Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах у імя міру і дабра", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што бяспрыкладны гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для моладзі. "Гэта Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць роднай Айчыны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Светлая памяць тым, хто не дажыў да гэтага светлага дня і загінуў на палях бітваў. Нізкі паклон ветэранам за вашу стойкасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам".

Прэзідэнт пажадаў усім суайчыннікам моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У гэты свяшчэнны дзень мы поўныя пачуцця асаблівай удзячнасці да воінаў-вызваліцеляў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з нацызмам. Свята 9 Мая непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, выратавалі свет ад карычневай чумы, абаранілі Айчыну, а затым самааддана ўзнялі краіну з руін і попелу. Подзвіг савецкага народа на стагоддзі застанецца ў памяці ўсяго чалавецтва.

Сёння мы таксама смуткуем аб бязмерных ахвярах вайны. Нас аб'ядноўвае горыч страт, што закранула практычна кожную сям'ю. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, бясконцымі нягодамі і стратамі. Беларусы заўсёды будуць з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах у імя міру і дабра.

Бяспрыкладны гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для моладзі. Гэта Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць роднай Айчыны.

Светлая памяць тым, хто не дажыў да гэтага светлага дня і загінуў на палях бітваў. Нізкі паклон ветэранам за вашу стойкасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам.

Жадаю ўсмім моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс