Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Кст 2015

Лукашэнка: Беларусы сваёй працай і талентам забяспечваюць дабрабыт роднай краіны

Лукашэнка: Беларусы сваёй працай і талентам забяспечваюць дабрабыт роднай краіны

8 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусы сваёй працай і талентам, ініцыятывай і майстэрствам робяць жыццё лепшым, забяспечваючы дабрабыт роднай краіны. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ўзнагароджаных быў дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра "ЛЭМТ" Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання Аляксей Шкадарэвіч. Прадпрыемства 20 з лішнім гадоў паспяхова працуе на сусветных рынках высокатэхналагічнай прадукцыі. Больш як 30 дзяржаў свету закупляюць яго абсталяванне. Яно запатрабавана і на ўнутраным рынку прыбораў грамадзянскага і ваеннага прызначэння.

Званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" прысвоена брыгадзіру філіяла вытворча-мантажнага ўпраўлення ААТ "Прамтэхмантаж" Валерыю Шаўчэнку. Гэта прадпрыемства вядома сваім удзелам ва ўзвядзенні такіх важных аб'ектаў, як "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы".

Лукашэнка: Беларусы сваёй працай і талентам забяспечваюць дабрабыт роднай краіныНа думку Прэзідэнта, добрых слоў заслугоўвае і калектыў вытворча-рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Дзякуючы яго намаганням завершана газіфікацыя Віцебскай вобласці прыродным газам. А цяпер ім актыўна ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі рэсурсазберажэння.

Аграрыяў на цырымоніі ўзнагароджання прадстаўляў дырэктар ААТ "Нясвіжскія Астроўкі" Людміла Гутнік. За апошнія гады ў гаспадарцы значна вырасла прадукцыйнасць жывёлагадоўлі і ўраджайнасць сельгаскультур. Павышана рэнтабельнасць вытворчасці, як вынік - зарплата працоўнага калектыву.

Зусім нядаўна ў краіне адзначалі Дзень настаўніка, таму не выпадкова сярод узнагароджаных былі і педагогі розных навучальных устаноў.

Словы глыбокай павагі і ўдзячнасці гучалі ў адрас жанчын, удастоеных ордэна Маці за выхаванне пяцёра і больш дзяцей. Сярод узнагароджаных былі таксама прадстаўнікі медыцыны і журналістыкі, вялікая група спартсменаў і дзеячаў мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі